Калядны вечарок у Алекшыцах

Культура

Вечар серады 10 студзеня для вучняў Алекшыцкага класа Эйсмантаўскага філіяла Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў стаў адметным. Тут адбылося святочнае мерапрыемства “Калядны вечарок”.

Як і належыць, у калядны вечарок адбыліся чароўныя ператварэнні: настаўнікаў – у казачных герояў Зіму-забаўляльніцу, Бабусю-казачніцу, беларускага Бога зімы Зюзю і Казу-дзеразу, а вучняў – у сапраўдных артыстаў. Бабуся-казачніца распавяла гасцям пра калядныя традыцыі, а Зіма-забаўляльніца падрыхтавала для дзяцей і дарослых творчыя выпрабаванні, якія яны трымалі разам з Зюзяй і Казой-дзеразой. Старанна выконваючы заданні, вучні прадэманстравалі свае навыкі ігры на фартэпіяна, баяне, акардэоне, у спевах. Вынікам усяго святочнага дзеяння стала ўрачыстае прысвячэнне ў першакласнікі – іх у гэтым годзе ў Алекшыцкім класе 16: 6 музыкантаў, 10 мастакоў. Завяршыўся калядны вечарок святочнай дыскатэкай з гульнямі і конкурсамі. Арганізаваная выстава творчых работ юных мастакоў была прысвечана зімовай тэматыцы.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *