Хрыстос Уваскрэс! Сапраўды Уваскрэс!

Лента новостей

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
У гэтым годзе хрысціяне ўсяго свету ў той самы час святкуюць Уваскрэсенне Пана нашага Езуса Хрыста. Яны будуць маліцца да Уваскрэслага Пана, які цярпеў за нашы грахі, памёр на крыжы, уваскрэс і абвясціў нам жыццё вечнае.
Таямніца Уваскрэсення Хрыста з’яўляецца найглыбейшай таямніцай нашай веры. Абвяшчаючы Уваскрэсенне, мы абвяшчаем пачатак Каралеўства Божага на зямлі.
У час Вялікага Дня ўзмацняецца наша вера, надзея і любоў. Хрыстос памёр за нас, калі мы былі слабымі і бязбожнымі, грэшнікамі і непрыяцелямі. Таму цяпер мы закліканы клапаціцца аб кожным чалавеку.
Сумеснае святкаванне Уваскрэсення Панскага ўзмацняе надзею на спасыланне нам дару яднання хрысціянства, вяртае надзею на лепшае заўтра ў нашай Айчыне. Гэтага сабе жадаем, да гэтага імкнёмся. Няхай моц Евангелля ў свеце, поўнае глыбокага пераканання абвяшчэнне навіны аб Уваскрэсенні Езуса Хрыста будзе заклікам да духоўнага адраджэння ў нашым краі і на нашым кантыненце.
Кожнаму асабіста жадаем спакою і яднання. Спакою ў сэрцы і яднання ў сям’і.
Святары Бераставіцкага дэканата

Фота Ірыны Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *