Віншуем з Пасхай!

Лента новостей

Хрыстос Уваскрэс!

Віншуем вас, дарагія браты і сёстры, з вялікім і радасным святам–Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!
Якою свабодай і якою бясстрашнасцю надзяліў Збавіцель хрысціян! Якую магутнасць усяляе Ён у душы Сваіх паслядоўнікаў! Мы не сіроты ў гэтым свеце.
Сёння мы гаворым самі сабе і гаворым свету, і сведчым: не памерла, не загінула, не знікла, не адышло ў нябыт Царства Хрыстова. Уваскрэсенне ў любові Божай — вось мэта, вось найвышэйшы сэнс чалавечага жыцця.
У светлы дзень Пасхі Гасподняй малітоўна жадаем усім вам найвялікшай радасці–узаемнай любові і яднання ў Хрысце, Які перамог смерць і ўваскрэс. І жыць, і памерці, і ўваскрэснуць у любові Збавіцеля, праслаўляючы Яго за вялікія міласці да роду чалавечага, – вось шчасце хрысціянскае.
З Пасхаю Гасподняй вас, праваслаўныя! Хрыстос уваскрэс!
Святары Бераставіцкага благачыння



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *