Сялянскія хваляванні на Бераставіччыне ў 1862 годзе

Из истории земли Берестовицкой Культура

Пасля адмены 13 лютага 1861 года царскім маніфестам прыгоннага права, на Бераставіччыне, як i ва ўсёй Pacii, пачалася зямельная рэформа, якая была сустрэта сялянамі неадназначна. У вёсках афармляліся “Устаўныя граматы” з сялянамі на права валодання зямлёй. Але не ўсё было гладка. Памешчыкі аддавалі зямлю сялянам “на выкуп” і не самую лепшую. Многія з іх былі незадаволены, пачаліся сялянскія хваляванні.

***
Пік хваляванняў сялян прый­шоўся на 1862 год. Так, 16 чэрвеня старшына Красніцкай воласці паведамляе міравому пасрэдніку 3-га ўчастка Гродзенскага павета, што сяляне в. Пяскі Сцяпан Цівунчык, Фёдар Астравух і Bociп Весіаловіч, якія выбраны “упаўнаважанымі” для падпісання “Устаўной граматы”, адмовіліся падпісаць яе. А справа ў тым, што яны былі не згодны з зафіксаванымі ў гэтым дакуменце памерамі сялянскіх надзелаў. Ехаць у Гродна да Mipaвoгa Пасрэдніка яны таксама катэгарычна адмовіліся.
“… По распоряжению Вашего Высокоблагородия и словесному приказу Его Превосходительства Господина Начальника здешней Губернии, данным мне о высылке крестьян Песковского Сельского общества Степана Циунчика, Фёдора Остроуха и Иосифа Весиаловича в Мировой съезд в Гродно для подписания Акта о поверке «Уставной грамоты» имения Массоляны, имею честь донести, что крестьяне выше упомянутого общества, несмотря на все мои внушения и убеждения, от явки в Мировой съезд отказались, объявляя, что ни выше упомянутым трём крестьянам не дозволят явиться и сами не пойдут, если даже и будут приняты самые решительные меры, даже перед страхом смерти, они этого не сделают…”
17.06. Гродзенскага губернатара праінфармавалі, што “… Принимаемые Старшиною к высылке крестьян д. Пески меры, остались безуспешными. И несмотря на личное приказание Господина Начальника Губернии во время посещения волостей, крестьяне эти в Мировой съезд не явились… После доклада Его Превосходительству о случившемся непослушании крестьян из д. Пески, последовало распоряжение о доставлении сих крестьян в Мировой съезд Земскою Полицией с употреблением козаков.”
18.06. Упаўнаважаныя для падпісання «Устаўной граматы» ад вёскі Пяскі сяляне Сцяпан Цівунчык, Фёдар Астравух i Bociп Весіаловіч па загаду губернатара дастаўлены ў Гродна сілай: пры дапамозе земскай паліцыі i казакаў.
“ … Но за ними самовольно прибыло в Гродно одиннадцать крестьян, вовсе не призванных, для поддержания первых.
Доставленные таким образом крестьяне отвергли все делаемыя им убеждения и от подписи отказались …”.
18.06. Гродзенскі павятовы Мipaвы з’езд (суд) прыняў рашэнне па 3-х фактах непаслушэнства сялян в. Пяскі. Па-першае, выбраныя ўпаўнаважаныя ад в. Пяскі Сцяпан Цівунчык, Bociп Весіаловіч i Фёдар Астравух адказаліся падпісаць «Устаўную грамату» на размежаванне сялянскіх i панскіх земляў у маёнтку Масаляны памешчыцы Вайчынскай. Па-другое, гэтыя ж сяляне адказаліся з’явіцца ў Гродзенскі павятовы з’езд для разбірацельства з гэтым пытаннем, куды яны потым былі дастаўлены сілаю, хаця ім аб гэтым загадваў валасны старшына i нават сам губернатар. Па-трэцяе, з гэтымі ж сялянамі самавольна прыбылі ў Міравы суд яшчэ 11 сялян, якіх ніхто не выклікаў i не запрашаў, што з’яўляецца ні толькі непаслушэнствам, але i бунтам.
Суд вырашыў: «… Обращаясь к обсуждению поступка крестьян Песковского общества оказывается повинность крестьян Цивунчика, Весиоловича и Остроуха в неповиновении на первый призыв явки в Мировой Съезд, ослушность противу старшины… и наконец, невнимание даже личному приказанию Господина Начальника Губернии, что возбудило необходимость распоряжения к доставлению их силою – явка прочих одиннадцати крестьян, не требуемых вовсе, доказывает их беспечность и явное стремление к поддержке выборных в их упорстве и невнимание к распоряжениям Правительства строгому аресту на семь дней и сверх того штрафу по пяти рублей с каждого. Издержки, понесённые из казны на доставку сих крестьян в Гродно …, отнести на всех хозяев деревни Пески, бывших главной причиной настоящего неповиновения. Для прекращения всяких беспорядков, могущих иметь вредные последствия и дабы крестьяне толпами не собирались, подвергнуть исправительному наказанию по десяти розог каждому. Для исполнения такого решения всех означенных крестьян препроводить в земский суд».
У выніку, з сялянскага бунту наконт падпісання “Устаўной граматы” эфект атрымаўся мізэрны. Міравы з’езд усё роўна прыняў рашэнне ўвесці палажэнні гэтага дакумента ў дзеянне. Разам з тым, гэты факт сведчыць, што сяляне ў асобных вёсках пратэставалі супраць несправядлівых парадкаў перадачы зямлі. І гэта быў не адзін факт праяўлення непадпарадкавання ўладам на Бераставіччыне. 28 чэрвеня ўзбунтаваліся сяляне вёсак Ёдзічы, Непарожнеўцы, Кулі супраць зямельнай рэформы. А 3 ліпеня ў вёскі Ёдзічы і Непарожнеўцы для ўсмірэння сялян прыбыла “… 2-ая рота Староингерманландского пехотного Генерал-Адъютанта Князя Меньшикова полка … . Земский Исправник по числу дворов разместил ротный двор и 102 человека нижних чинов и командира роты штабс-капитана Дьяконова в деревне Иодичи, в которой находится 44 двора, в деревне Непорожневцы, где находится 21 двор, расквартированы 60 и при них поручик Азулевич…”
04.07. Гродзенскі земскі спpaўнiк у сваім рапарце Гродзенскаму губернатару генералу фон Галлеру просіць падмогі: “ … Покорнейше докладываю, что по ближайшему моему местному дознанию крестьяне деревни Непорожневцев относительно заблуждения своего суть менее виновные, чем крестьяне смежных деревень Иодичи и Кули, в этой последней, замечается, что крестьяне суть более дерзкими и неповинующиеся властям и поэтому я полагал бы неизлишним в Кули, где находится 30 дворов, расквартировать до 30 казаков, если угодно будет настоящее мое представление принять благосклонно, на что имею честь ожидать здесь на месте начальнического разрешения Вашего Превосходительства…”
04.07. Камандзір 2-ой роты, якая прыбыла ў вёскі Ёдзічы i Непарожнеўцы, дакладваў камандзіру палка, што салдат карміць няма чым, таму што ў мясцовых жыхароў такая беднасць, што самім няма чаго есць.
05.07. Камандзір Стараінгер­манландскага пяхотнага Князя Меншыкава палка ў сваім Рапарце Гродзенскаму губернатару генералу фон Галлеру паведамляе: “ … Предписанием Вашего Превосходительства от 30 прошлого июня за № 4266 дали мне знать, что командированная 2-я рота вверенного мне полка, направляясь в Голын­скую волость в деревни Непорожневцы и Иодичи для экзекуции, должна взять с собою провиант и приварок только на время марша, а на месте расположения оной будет доволь­ствоваться от обывателей, у которых они будут размещены на экзекуции.
Ныне командир означенной роты рапортом от 4 сего июля за № 82 донес мне, что в деревни Иодичи некоторые из жителей по совершенной бедности не только не в состоя­нии довольствовать никаких чинов, но даже сами не имеют продовольствия, поэтому имею честь покорнейше просить Ваше Превосходительство почтить меня уведомлением, как по­ступить в настоящем случае …”.
27.07. Галынкаўскае валасное Праўленне ў сваім Рапарце просіць Гродзенскага земскага спраўніка вывесці салдат i казакаў з вёсак Ёдзічы, Непарожнеўцы i Кулі ў сувязі з тым, што сяляне шчыра раскайваюцца і ў іх няма харчоў для ваенных пастаяльцаў, якіх яны павінны харчаваць. У Рапарце гаворыцца: “… видя действительное раскаяние крестьян деревень Непарожневцев, Кулёв и Ёдич и приняв во внимание, что употреблённые к обузданию их меры они восчувствовали и признали свою вину, их твёрдое обещание, что впредь не допуститься подобным дерзостям, дабы невнимать внушениям Его Превосходительства, Господина Губернатора, просим снять военный постой…”
28.07. Па распараджэнню земскага спраўніка ў памяшканні Галынкаўскага валаснога Праў­лення сабраліся валасны старшына і старасты вёсак Галынкаўскай воласці. Земскі спраўнік “… объявил им, что по сделанному распоряжению войска перейдут на прежние свои квартиры, и чтобы они обращали всегдашнейшее внимание на неразумительных крестьян, чтобы не допускали напредь дерзостей и все непременно исполняли всегда распоряжение Начальства и чтобы отбыли все дворовые повинности…”.
28.07. Гродзенскі земскі спраўнік аддаў распараджэнне “… Командиру 2-й роты Староингерманландского пехотного Князя Меньшикова полка и Сотнику Донского Казачьего Аляксеву, чтобы отправлялись – первый с ротою, а последний с командою на постоянные квартиры и таковые 28 сего июля выступили….”.
28.07. Узбунтаваліся сяляне вёскі Пяскі. Яны сабраліся ля маёнтка памешчыцы Вайчынскай у Масалянах, патрабуюць змяніць павіннасці i надзяліць ix зямлёю, пагражаюць выбіць у маёнтку вокны i падпаліць яго. Арганізатарамі бунту былі сяляне Андрэй Верабей i Іосіф Кухарац.
28.07. Валасны старшына Красніцкай воласці, у якую ўваходзяць вёскі Пяскі і Масаляны, пасылае “тэрміновае сакрэтнае данясенне” земскаму спраўніку. У ім гаворыцца: “… Крестьяне Песковского сельского общества отказались от исполнения распоряжений Мирового Посредника 2-го участка и его, Старшины, приказания, а также не исполняют прописанных по Уставной Грамоте сгонных дней. При том женщины той же деревни, вероятно, по наговору мужиков, осмелились собраться в дворе помещицы Войчинской с шумом намерены были выбить окна, к чему однако не допущены… ”.
30.07. Гродзенскі земскі спраўнік у сваім рапарце Гродзенскаму губернатару паведамляе, што ён i атрад казакаў, якія ўжо былі “на маршы з Непарожнеўцаў”, атрымаўшы паведамленне ад Красніцкага валаснога старшыны аб бунце сялян в. Пяскі, павярнулі з марша ў Масаляны, разагналі бунтаўшчыкоў i арыштавалі арганізатараў бунту: “… убедясь по личному моему дознанию, что главные зачинщики суть крестьяне Иосиф Кухарец и Андрей Воробей, которые за подобныя дерзости были уже раньше арестованы и наказаны, вынужден был тот час их арестовать…”
Мікалай Пацэнка, навуковы супрацоўнік музея Вавёркі

У цытатах з дакументаў захаваны стыль і арфаграфія таго часу (заўвага аўтара).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *