Суботнікі на Бераставіччыне: наводзілі парадак, працавалі на рабочых месцах

Лента новостей

Звыш 6 тысяч жыхароў раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскім і раённым суботніках. Яны працавалі на рабочых месцах, на добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка і аграгарадкоў. Прамысловай прадукцыі было выпушчана на 11,5 мільёна рублёў, падрадных работ выканана ўласнымі сіламі на суму звыш 12 мільёнаў, а ўсяго ў час рэспубліканскага суботніка мы зарабілі 16,5 мільёна рублёў. І гэтым самым унеслі свой уклад у мінімізацыю вынікаў Чарнобыльскай катастрофы, а таксама ў будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.
Сродкі, заробленыя на раённым суботніку, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, помнікаў і воінскіх пахаванняў, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя, фізкультурных і аздараўленчых устаноў.
Нельга не адзначыць тую актыўнасць, з якой працавалі нашы землякі. Яна сведчыць пра тое, як любім мы сваю Бераставіччыну і хочам бачыць яе эканамічна яшчэ больш моцнай, прыгожай і камфортнай для жыцця. Высокімі тэмпамі вялася ў дзень суботніка сяўба, старанна працавалі на ўзвядзенні жылля ў аграгарадках рабочыя ААТ «Бераставіцкая ПМК-141», шчыравалі масласыраробы, работнікі птушкафабрыкі і інш. А на добраўпарадкаванні гарадскога пасёлка працавалі калектывы ўсіх устаноў і арганізацый. Наведзены парадак на берагах рэчкі Бераставічанкі, у скверы па вуліцы Чкалава, у зонах адпачынку каля азёраў у Вялікай Бераставіцы і в.Івашкаўцы, у парку і ўздоўж ручая на паўднёвай ускраіне пасёлка…
Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі добраўпарадкавалі двары жылых дамоў.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *