14 кастрычніка — Дзень маці

Без рубрики

Дарагія мамы!
Паважаныя жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці!
Быць маці – гэта шчасце, цяжкая праца і вялікая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці свайму грамадзянскаму абавязку.  
Не толькі прыгажосць, якой кожная з вас шчодра надзелена ад Бога і стваральніцамі якой вы з’яўляецеся, выратуе свет, але і ваша бясконцая мацярынская дабрыня, чысціня вашых душ, цярплівасць, лагода і спагадлівасць. Усё найлепшае ў жыцці пачынаецца з вас – пяшчотных, любячых і любімых. Вы даяце новае жыццё, выхоўваеце цудоўных сыноў і дачок, фарміруеце сямейнае шчасце і дабрабыт, ствараеце душэўны камфорт.
Асаблівыя словы прызнання адрасуем мнагадзетным маці і жанчынам, якія ўзялі на сябе вялікую працу па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, за любоў, клопат, мудрасць, цярпенне.
Жадаем усім маці міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць  вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай мужчын. Здароўя вам, кахання і разумення!

Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бераставіцкі раённы Савет дэпутатаў 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *