1 кастрычніка — Дзень настаўніка

Лента новостей

Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы, выхавацелі, работнікі сістэмы адукацыі!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Дня настаўніка.
Ваша прафесія – самая важная, самая патрэбная, яна асветлена самай галоўнай каштоўнасцю – клопатам пра будучых грамадзян Беларусі. Менавіта ад вашага педагагічнага майстэрства і цеплыні сэрцаў залежыць, якое будучае мы пабудуем. На вас ускладзена асаблівая адказнасць – навучыць і выхаваць, напоўніць жыццёвы шлях маладых людзей сэнсам, даць ім магчымасць стаць паспяховымі, высокакультурнымі, запатрабаванымі і карыснымі грамадству.
У гэты святочны дзень кветкі, усмешкі, словы ўдзячнасці – вам, шаноўныя настаўнікі. Вы не толькі запальваеце полымя ведаў, адкрываеце святло прыгажосці, але і служыце прыкладам сумлення і чуласці.
Вялікі дзякуй ветэранам педагагічнай працы за прыклад працавітасці, за значны ўклад у стварэнне раённай сістэмы адукацыі.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця, усіх зямных даброт і ўдзячных вучняў!

Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бераставіцкі раённы  Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *