15 верасня – Дзень бібліятэк

Лента новостей

Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Бібліятэка, як чысты выток і старажытная скарбніца мудрасці, дае магчымасць дакрануцца да сапраўдных ведаў, зберагчы для нашчадкаў тую ніць, якая звязвае з мінулым, дае ўпэўнены арыенцір на будучае.
Углядаючыся ў шматвяковую гісторыю Беларусі, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі – асветнікі, навукоўцы, літаратары, музыканты, мастакі – у сусветную духоўна-культурную скарбніцу. Менавіта вялікі Францыск Скарына 500 год таму надрукаваў першую беларускую кнігу.
Творчы пошук, захапленне сваёй справай, працаздольнасць, адказнасць – характэрныя рысы работнікаў бібліятэк Бераставіцкага раёна.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць вам за плённую крапатлівую працу. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, творчых дасягненняў. Хай ваша праца заўсёды карыстаецца заслужанай павагай і знаходзіць годны водгук у людскіх сэрцах.
Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бераставіцкі раённы  Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *