Малюнак бераставіцкага вучня змешчаны ў кнізе і на білбордзе

Культура Общество Тема недели

Кніга “100 гадоў на службе Закону, Народу, Айчыне” з’явілася на паліцах кніжных магазінаў вобласці і краіны. У выданні змешчаны творы пераможцаў і ўдзельнікаў рэспуб­ліканскага конкурсу, прысвечанага 100-годдзю беларускай міліцыі, які праводзіўся летась. Сярод творчых работ, якія можна ўбачыць у кнізе, – і малюнак вучня 10 класа Вялікабераставіцкай школы, выпускніка мастацкага аддзялення Бераставіцкай школы мастацтваў Аляксея Матысіка (настаўнік А.Ф.Втарушын). Нагадаем, Аляксей стаў пераможцам гэтага конкурсу ў намінацыі «Лепшы малюнак «Міліцыя вачыма дзяцей».
Лепшыя работы конкурсу ўжо з’явіліся на білбордах і будуць выкарыстаны ў іншай рэкламнай прадукцыі.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *