У школах Бераставіцкага раёна пачаўся навучальны год

Актуально Образование

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, прайшлі  першага верасня ва ўстановах адукацыі  Бераставіцкага раёна.

За школьныя парты сёлета селі  1630 юных бераставічан.   З асаблівым хваляваннем упершыню пераступілі школьны парог 167 першакласнікаў. Амаль палову з іх – восемдзесят аднаго першакласніка –   прыняла  ў свае сцены Вялікабераставіцкая сярэдняя школа.  

 А вось для 92 адзінаццацікласнікаў устаноў адукацыі нашага раёна гэты год стане апошняй прыступкай у атрыманні сярэдняй адукацыі і завершыць іх навучанне ў школе.

На ўрачыстых лінейках ва ўсіх установах адукацыі прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці і шэфы, якія выказалі шчырыя пажаданні вучням і педагогам з нагоды Дня ведаў і пачатку навучальнага года. Самыя маленькія школьнікі атрымалі 1 верасня падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.

Павіншаваць з  Днём ведаў і  пачаткам новага навучальнага года вучняў і настаўнікаў СШ аг.Пагранічны прыехаў кіраўнік спраў Гродзенскага аблвыканкама Ігар Папоў.   Пасля ўрачыстай лінейкі дырэктар СШ аг.Пагранічны  Іна Кергет правяла для Ігара Андрэевіча экскурсію па школе і пазнаёміла з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы адукацыі.

Першы ўрок ва ўсіх установах адукацыі прайшоў на тэму “Беларусь – мая Айчына”.   У год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання на першых уроках педагогі таксама  нагадалі школьнікам    аб значнай ролі, якую адыграў у сусветнай гісторыі і культуры першадрукар Францыск Скарына, падкрэслілі  цесную ўзаемасувязь і арганічнае адзінства славянскіх культурных традыцый.  

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

***

На ўрачыстай лінейцы ў Масалянскім яслях-садзе-пачатковай школе

Фота Сяргея Хілюты

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Большеберестовицкая СШ
Большеберестовицкая СШ
Большеберестовицкая СШ
Большеберестовицкая СШ
Большеберестовицкая СШ
Большеберестовицкая СШ
Большеберестовицкая СШ
Большеберестовицкая СШ
Конюховский ясли-сад-СШ
Конюховский ясли-сад-СШ

 

Олекшицкая СШ
Олекшицкая СШ
Олекшицкая СШ
Олекшицкая СШ
Конюховский ясли-сад-СШ


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *