Бераставіца адсвяткавала «Дажынкі»

Актуально Общество Тема недели

У пятніцу, 18 жніўня, Бераставіцкі раён першым у вобласці адсвяткаваў галоўнае свята хлебаробаў — «Дажынкі».

Пачалося мерапрыемства ўрачыстым шэсцем прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, мясцовай улады і ганаровых гасцей, якое вырушыла па галоўнай вуліцы раённага цэнтра ў суправаджэнні інструментальна-духавога ансамбля «Tutti».

Затым у летнім амфітэатры прайшло ўшанаванне лідараў сённяшняга жніва. Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч падзякаваў усім, хто працаваў на жніве, і ўручыў узнагароды лепшым.

Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2017 годзе сярод сельскагаспадарчых арганізацый  раёна стаў  РСУП “Алекшыцы ” . Старшыня райвыканкама ўручыў яго дырэктару Валерыю Паўлюкевічу Памятны сцяг, Ганаровую грамату  ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама і грашовую  прэмію ў памеры 150  базавых велічынь.

Ганаровай граматай Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэту таксама былі ўзнагароджаны:

Станеўскі Павел Іосіфавіч, галоўны аграном КСУП «Варанецкі»;

Здановіч Генадзь Генадзьевіч, галоўны аграном РСУП «Алекшыцы»;

Буцько Віктар Мікалаевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Малабераставіцкі элітгас»;

Канеўскі Анатоль Анатольевіч, вадзіцель аўтамабіля РУСП «Масаляны».

 Граматы Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэту атрымалі:

Бондар Дзмітрый Пятровіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці  КСУП «Пархімаўцы»;

Кунец Аляксандр Міхайлавіч, майстар-наладчык па тэхнічнаму абслугоўванню машынна-трактарнага парку аграфірмы «Стары Дворац»;

Хейлік Сяргей Аляксеевіч, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Пагранічны-Агра»;

Багдзей Юрый Іосіфавіч, трактарыст -машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці СВП «АграМір».

Падзячным пісьмом Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэту ўзнагароджаны:

Міхайлаўскі Дзмітрый Станіслававіч, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Пархімаўцы»;

Лойка Ігар Аляксеевіч, вадзіцель аўтамабіля  аграфірма «Стары Дворац»;

Дзешка  Сяргей Міхайлавіч, вадзіцель аўтамабіля КСУП «Малабереставіцкі элітгас»;

Трахімік Юрый Віктаравіч, электразваршчык КСУП «Пагранічны Агра”.

Ганаровую  грамату абласнога Савета дэпутатаў атрымалі   Мелянкевіч Вячаслаў Францавіч,  галоўны інжынер КСУП“Макараўцы» і  Ваўчок Уладзімір Мікалаевіч,  трактарыст- машыніст КСУП  “Пархімаўцы”.

Намеснік старшыні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэту, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Кадргулаў Дзмітрый Рафаэльевіч узнагародзіў  пераможцаў раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю зернавых і зернебабовых культур па выніках 2017 года.

Пераможцамі ў класе камбайнаў «Лексіён» стаў экіпаж Кухарчыка Аляксандра Мікалаевіча і Кухарчыка Дзяніса Іванавіча з  КСУП «Пагранічны — Агра».

2  месца  заняў  экіпаж Томары Сяргея Іштванавіча і Дешка  Пятра Аляксандравіча з  СВП «Агра-Мір».

3 месца  атрымаў  экіпаж Іадкоўскага Антона Станіслававіча і Кіслага Яўгена Аляксандравіча з  КСУП «Варанецкі».

У класе камбайнаў  «Джон Дзір» і  «КЗС-1218» 1  месца  заняў  экіпаж Жыдка  Анатолія Віктаравіча і Шылабода Віталія Тадэвушавіча  з  СВП «АграМір», 2 месца — экіпаж Талочка Сцяпана Іванавіча і Севяртока Андрэя Іванавіча з КСУП “Варанецкі” , 3 месца — экіпаж Эйсманта Рамуальда  Станіслававіча і Лапінскага Віктара Аляксеевіча з  КСУП «Варанецкі».

У класе камбайнаў «Ліда 1300», “Мега – 208”, “КЗС-10” 1  месца  заняў  экіпаж Ляховіча Віктара Эдвардавіча і Матукевіча Юрыя Антонавіча з  КСУП «Макараўцы», другое —экіпаж Лашэвіча Аляксандра Віктаравіча і Лашэвіча Ільі Аляксандравіча з РСУП «Алекшыцы», трэцяе —  экіпаж Данільчыка Аляксандра Цярэнцьевіча і Данільчыка Валянціна Цярэнцьевіча з  аграфірмы  «Стары Дворац».

Лепшым вадзіцелем  жніва 2017 года прызнаны  Кажура Васілій Аляксеевіч  з КСУП «Макараўцы».

Ганаровай граматай упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама і грашовай прэміяй узнагароджаны таксама звеньявы  звяна па дапрацоўцы збожжа Эйсмант Станіслаў  Казіміравіч  з КСУП “Варанецкі “ і звеньявы звяна па скірдаванню саломы Буйко Валерый Зігмунтавіч з РСУП “Масаляны.

За актыўны ўдзел ва ўборцы ўраджаю 2017 года каштоўныя падарункі атрымалі  работнікі Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя  Вербель Генадзь Леанідавіч і Талочка Валянцін Міхайлавіч, а таксама галоўны аграном аграфірмы “Стары Дворац ” Міхальчык Мікалай Дзмітрыевіч.

Першы сакратар райкама БРСМ Вайцюк Ірына Міхайлаўна ўзнагародзіла пераможцаў маладзёжнага спаборніцтва.

У класе камбайнаў «Лексіён»  лепшым стаў экіпаж Носка Івана Мікалаевіча і Барцэвіча Андрэя Антонавіча з КСУП «Макараўцы», другое месца заняў экіпаж Пальяноўскага Юрыя Станіслававіча і Іадкоўскага Уладзіслава Іванавіча з РСУП «Алекшыцы», трэцяе — экіпаж Шуміла Яна Аляксандравіча і Талочка Яраслава Станіслававіча з КСУП «Варанецкі».

У класе камбайнаў  «Джон Дзір» і  «КЗС-12-18» пераможцамі сталі экіпаж Пятліцкага Аляксандра Валянцінавіча і Пятліцкага Андрэя Валянцінавіча з РСУП «Алекшыцы» (1 месца), экіпаж  Карповіча Івана Валер’евіча і Карповіча Аляксея Валер’евіча КСУП «Макараўцы» (2 месца) і экіпаж Гардзейка Мікалая Сяргеевіча і Карача Сяргея Міхайлавіча з  КСУП «Пагранічны-Агра» (3 месца).

У класе камбайнаў «Ліда 1300»   і “КЗС-10” першае месца заняў экіпаж Ярашука Аляксандра Валер’евіча і Прэдка Віктара Віктаравіч з КСУП «Макараўцы», другое месца — у экіпажа Новіка Аляксея Юр’евіча і Новіка Андрэя Юр’евіча з КСУП «Пагранічны- Агра».

Лепшым маладым вадзіцелем жніва 2017 года прызнаны  Зайцаў  Аляксандр Алегавіч з КСУП «Варанецкі».

Дыпломам Бераставіцкага райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовай прэміяй узнагароджаны таксама Тарасевіч Сяргей  Сяргеевіч,  малады вадіцель з РУСП “Масаляны ”.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Аляксандравіч   Апон  узнагародзіў Падзячным адрасам Гродзенскага абласнога прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовай прэміяй  Капіца Алесю Мікалаеўну,  старшыню  прафсаюзнага камітэта КСУП“Макараўцы”.

Дыпломы Бераставіцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовую прэмію атрымалі таксама Міхаленка Ганна Іосіфаўна,  старшыня прафсаюзнага камітэта  РСУП «Алекшыцы»,  экіпаж  камбайна «Лексіён-580» у складзе  Радзюкевіча Івана Казіміравіча і Станеўскага Валянціна Антоніевіча з  КСУП «Варанецкі», экіпаж  камбайна «Лексіён-580» у складзе  Іваноўскага Аляксандра Міхайлавіча і Лоскат Дзмітрыя Аляксандравіча з РУСП «Масаляны», экіпаж  камбайна « КЗС 1218» у складзе  Калюта Юрыя Іванавіча і Сака Дзмітрыя Аляксандравіча з  РУСП «Масаляны», экіпаж  камбайна « КЗС 1218 » у складзе Сунэліка Аляксандра Вацлававіча і Сунэліка Юрыя Вацлававіча  з КСУП «Малабераставіцкі элітгас», вадзіцелі Пугачэўскі  Юрый Віктаравіч з КСУП «Пархімаўцы», Тарасаў  Сяргей Леанідавіч з   КСУП «Пагранічны — Агра», Дудкоўскі Яўгеній Віктаравіч  з СВП «АграМір, повар КСУП “Малабераставіцкі элітгас” Якубовіч Валянціна Уладзіміраўна і раздатчыца абедаў КСУП “Пархімаўцы” Скокава Аксана Раманаўна.

Нізкі паклон і шчырая падзяка за нястомную працу  гучалі ў гэты вечар і ад артыстаў, якія падрыхтавалі святочны канцэрт для працаўнікоў жніва.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *