Не бывае ў аграрыяў лёгкага хлеба

Лента новостей

Аграрны сектар з’яўляецца перадавым сектарам эканомікі, і па тэмпах яго развіцця мяркуюць пра агульнае развіццё рэгіёнаў. “Экзамены” працаўнікам сельскай гаспадаркі  даводзіцца здаваць па некалькі разоў на год. Лёгкага хлеба ў такой галіне не бывае. А адным з этапаў для добрага ўраджаю заўсёды лічылася сяўба.
Здараецца, што надвор’е не спрыяе поспехам.  “Застрахавацца” ад такіх “капрызаў” немагчыма.І тым не менш, і ў рэспубліцы, і ў раёнах ёсць вопыт таго, што ў гаспадарках, дзе дакладна захоўваюцца сучасныя тэхналогіі, дзе  адметны “чалавечы фактар”, вынікі стабільныя.
Першым на Бераставіччыне пачаў  сяўбу 30 сакавіка СВК імя Варанецкага.
На 1 красавіка ў раёне вывезена на палі арганічных угнаенняў на 3% больш, чым у мінулым годзе. Мінеральных маецца на 70% больш.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *