Пачаткоўцы дэкламавалі беларускіх паэтаў

Лента новостей

У першы дзень школьных канікулаў, 28 сакавіка, у дзіцячай школе мастацтваў адбыўся раённы конкурс чытальнікаў “Заклікаем сэрцы да сяброўства” сярод вучняў пачатковых класаў. Конкурс ладзіўся з мэтай далучэння малодшых школьнікаў да багацця беларускай мастацкай культуры і мастацкага слова, а таксама быў прызваны садзейнічаць развіццю ўмення адчуваць свет прыгажосці, добразычлівых і паважлівых адносін да сваіх сяброў.
Ад кожнага ўдзельніка конкурсу патрабавалася прачытаць адзін паэтычны верш на зададзеную тэму на беларускай мове. Лепш за ўсіх з гэтай задачай справіліся Дар’я Атарык з Вялікабераставіцкай школы, Любоў Крывеня з Малабераставіцкай школы і Анастасія Касьян з Пархімаўскай БШ.

На майстар-клас — з
ножыкам-разцом

29 сакавіка ў Макараўскім ДС-СШ прайшоў майстар-клас настаўніка працоўнага навучання Васіля Рыгоравіча Станько на тэму: “Работа з прыродным матэрыялам у практыцы настаўніка працоўнага навучання”. У рамках мерапрыемства была прадстаўлена мультымедыйная  прэзентацыя настаўніка, арганізавана выстава работ вучняў “У свеце фантазіі” і ўзораў прыродных матэрыялаў, адбыўся міні-конкурс “Прырода вачамі дарослых і вачамі дзяцей”. Усе ўдзельнікі майстар-класа маглі паспрабаваць свае сілы ў стварэнні міні-скульптуры, для чаго і патрабавалася завітаць на мерапрыемства з уласным ножыкам-разцом.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *