Экіпаж з Бераставіцкага раёна стаў першым «тысячнікам» на Гродзеншчыне

Актуально Общество Сельское хозяйство Тема недели

У гаспадарках Гродзеншчыны працягваецца ўборачная кампанія. Першы ў вобласці экіпаж-“тысячнік” з’явіўся ў Бераставіцкім раёне. Маладзёжны экіпаж у складзе старэйшага камбайнера Юрыя Пальяноўскага і яго памочніка Уладзіслава Іадкоўскага працуе ў РСУП “Алекшыцы”.  На сённяшні дзень хлопцы намалацілі ажно 1064 тоны зерня, але гэта яшчэ далёка  не рубеж, бо па стану на 2 жніўня хлебаробы РСУП “Алекшыцы”  ўбралі толькі 33% пасяўных плошчаў. Ураджайнасць дасягае прыкладна 65 цэнтнераў з гектара.  

Узнагародзіць пераможцаў жніва Дыпломамі абкама прафсаюза, грашовай прэміяй і сувенірнай прадукцыяй з сімволікай галіновага прафсаюза ў поле прыехаў яго старшыня Іван Алізаровіч. Павіншавалі камбайнераў таксама і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Апон і дырэктар РСУП “Алекшыцы” Валерый Паўлюкевіч.

Вольга Заенчкоўская, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *