3 комментария на “ХТО НАМАЛЯВАЎ БЕРАСТАВІЦКУЮ РАТУШУ?”

  1. Сяргей Лушчык:

    Па некаторых звестках гэты будынак паходзіць яшчэ з хадкевічоўскіх часоў. І быў у ім тады заезд для праязджаючх. Потым у ім размяшчалася ратуша. Можна меркаваць, ў час надання Бераставіцы магдэбургскага права будынку было ўжо каля 100 гадоў. Магчыма ён быў часткова рэканструяваны пад ратушу. Першы паверх (крамніца), а таксама цэнтр (магістрат) — выконвалі ролю скарбца. У адрозненне ад другога паверху, тут захоўваліся найбольш каштоўныя рэчы. Таму іх муравалі ад агню. Дапускаю, што у магдэбургскія часы другога (драўлянага) паверху магло ўвогуле не быць. Яго надбудавалі пазней.

  2. Николай:

    Интересна архаичная архитектура ратуши, если судить по рисунку. Не зря местные называли её обержа.
    Очевидно, что строившие её обычно в своей практики строили деревенские избы да сараи.Грубовато исполненный мурованный первый этаж и на нем поставлены две натуральные рубленные деревенские избы к которым ведут самые простые деревянные лестницы крытые от осадков.

  3. Андрей:

    Азнаёміўшыся з біяграфіяй мастака А. Казарскага, я заўважыў адну яскравую дэталь, на якую вы не пажадалі зрабіць увагу. У сваёй творчасці мастак выкарыстоўваў фатаграфію, працаваў з камерай-абскурай. Значныя працы мастака — панарамныя віды гарадоў і вуліц выкананыя па фотаздымках тагачасных фотамайстроў. Напрыклад, знакамітая панарама Варшавы намалявана па фотаздымку Конрада Брандля 1875 года. А выдатная панарама Камянец-Падольска выканана па фотаздымку Міхаіла Грэйма 1876 года. Па фотаздымках таксама выкананы віды вуліц і дамоў Плоцка, Луцка, Влоцлаўска. На некаторых літаграфіях тыражнага друку (часопісы «Klosy», «Biesiada Literacka») адсутнічае імя мастака, якое падаецца пад малюнкам як прыпіс. На асабістых малюнках мастак ставіць подпіс на паверхні малюнка. Яго подпіс застаецца і на літаграфіях, выкананых з асабістых малюнкаў. Такое раздзяленне сваёй творчасці падказвае, што мастак маляваў па фотаздымках і з камеры-абскуры. Ён не падпісваў малюнкі, якія не былі зроблены ім з натуры. Да такіх адносіцца тыражная літаграфія з Бераставіцкай ратушай 1899 года. Літаграфія зроблена па фотаздымку 1873-1874 гг. Яна адлюстроўвае здымак ратушы пасля валікага пажара ў Бераставіцы 13 чэрвеня 1873 г. (НГАБ у Гродна). На ім бачна што ратуша цэлая. Але фрагмент абгарэлага будынка з правага боку ў 1899 годдзе не існаваў. К гэтаму часу Бераставіца была адноўлена, і мастак, калі б маляваў ратушу з натуры ў тым жа 1899 годдзе, не ўводзіў бы незразумелыя дэталі. Між іншым, сярод першых публікацый малюнка Бераставіцкай ратушы, што змешчаны ў Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі (Т.1. Мн. 1984) адсутнічае менавіта правая частка ратушы з «незразумелым фрагментам».

Оставить комментарий