Старонкі гісторыі: 205 гадоў таму пачалася вайна з Напалеонам

Из истории земли Берестовицкой Культура

1812 год
24 чэрвеня напалеонаўская армія пераправілася цераз Нёман і ўвайшла ў межы Расійскай імперыі. Пачалася Айчынная вайна 1812 года.
У канцы чэрвеня французскія войскі, якія рухаліся па гасцінцы з Беластока на Ваўкавыск, на пераправе праз раку Свіслач (каля вёсак Баброўнікі — Мінчыкі) папалі ў засаду і ўступілі ў жорсткі бой з аб’яднаным атрадам 2-ой рускай арміі, які прыкрываў адыход асноўных сіл.

01.07
Напалеон, каб прыцягнуць на свой бок беларускую і літоўскую шляхту, выдаў загад аб утварэнні “Временного Правительства Великого Княжества Литовского”. У загадзе гаворыцца:
§1. Назначается Временное правительство Великого Княжества Литовского, состоящее из пяти членов и одного Генерального секретаря.
§2. Комиссии Временного правительства Великого Княжества Литовского вверяется заведывание финансами края, доставка провианта, организация местного ополчения, народной гвар¬дии и жандармерии.
§3. При комиссии Временного правительства Великого Княжества Литовского будет состоять Императорский комиссар.
§4. Губернии: Виленская, Гродненская, Минская и Белостокская будут в свою очередь управляться отдельными комиссиями, состоящими из трех членов, под председательством интенданта.
Ад аўтара: Многія жыхары Бераставіччыны, асабліва дваранскае (шляхецкае) саслоўе, сустрэлі гэты загад вельмі прыхільна. Ва ўсіх было яшчэ ў памяці Вялікае Княства Літоўскае, якое ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай на правах Федэрацыі. Разам з памешчыкамі ў войска Напалеона ішлі і іх прыгонныя сяляне. Былі сфармірованы цэлыя беларуска-літоўскія палкі. Толькі адзін прыклад. Уладальнік Вялікай Бераставіцы Граф Іосіф Касакоўскі служыў у Напалеона ад’ютантам, быў назначаны камендантам Крамля, праводзіў Імператара ў ссылку на востраў Святой Алены. Натуральна, са сваіх маёнткаў ён таксама прыцягнуў на службу ў Напалеонаўскую армію, для барацьбы за Вялікае Княства Літоўскае, за Беларусь і Літву, дзясяткі, а можа і сотні сваіх сялян.

15.08
Выйшаў загад французскіх ваенных уладаў: з кожнага двара ў мястэчках Вялікая Бераставіца, Свіслач і навакольных вёсках здаць па 40 гарцаў жыта, па 8 пудоў аўса, па 2 пуды гароху, а таксама i сена, і саломы, і мяса i нават гарэлкі.

08.09.
У Бераставіцы згарэлі фуражныя склады. Два чалавекі арыштаваны, вядзецца допыт.

15.09.
Арыштаваныя, якія падазраваліся ў падпальванні складоў, прынародна расстраляны на кірмашовай плошчы.

18.10.
Партызанскі атрад са Свіслаччыны (з-пад Грынок) зрабіў рэйд у Кватары і Вялікую Бераставіцу. У баі ў Вялікай Бераставіцы ёсць загінуўшыя з абодвух бакоў: з французскага боку і з боку партызан.

20.12.
Рускія войскі пад камандаваннем генерала А.Ажароўскага і партызанскі атрад Дзяніса Давыдава вызвалілі Гродна. У гэтыя дні французы аставілі i Вялікую Бераставіцу.
Ад рэдактара: Вайна нанесла вялізныя страты сялянам. У Гродзенскім павеце i ў бераставіцкіх вёсках удвая паменшылася колькасць коней, валоў, кароў, свіней. Пра людскія страты звестак няма. Але добра вядома, што бераставічане, як i астатнія гродзенцы, ваявалі як на расійскім, так i на французскім баку. Адна з прычын: Напалеон абяцаў аднавіць Вялікае Княства Літоўскае. Таму не дзіўна, што многія прадстаўнікі беларускай i польскай шляхты яго падтрымалі. У Напалеонаўскім войску служылі ўладальнік маёнтка Бераставіца Муравана граф Biктаp Юндзіл і іншыя, а Юзаф Касакоўскі — першы з дынастыі Касакоўскіх уладальнік Вялікай Бераставіцы — быў Генарал-Ад’ютантам у Напалеона i нават Губернатарам захопленай Масквы. Кіруючыся палітычнымі меркаваннямі, Аляксандр I снежаньскім маніфестам 1812 года дараваў тым дваранам, xтo прыняў бок Напалеона ў гэтай вайне, а ў 1814 годзе многім дваранам падараваў яшчэ i новыя міласці. А прыгонныя так і засталіся пры сваіх інтарэсах.

Мікалай Пацэнка, навуковы супрацоўнік Музея вавёркі ў Вялікай Бераставіцы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *