Другое месца ў рэспубліканскім конкурсе

Лента новостей

На працягу 2010 года праходзіла VI рэспубліканская выстава-конкурс метадычных матэрыялаў па праблемах дзіцячага і маладзёжнага руху “Сацыяльнае партнёрства”, накіраваная на стварэнне станоўчага іміджу дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.

У раённым этапе конкурсу прыняло ўдзел 5 устаноў адукацыі і Бераставіцкі цэнтр дзіцячай творчасці. На абласны этап журы накіравала 4 работы: метадычныя матэрыялы педагога – арганізатара Вялікабераставіцкай СШ С.В.Маркевіч “Школьнае самакіраванне: магчымасці для сацыяльнага партнёрства”, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Алекшыцкай СШ С.У.Курыла “Агітбрыгада як форма выражэння дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў”, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага дзіцячага –сада –СШ А.А.Будніцкай “Дзіцячыя і маладзёжныя ініцыятывы як сродак развіцця сельскага школьніка” і метадыста Цэнтра дзіцячай творчасці Т.М.Таберка “Роля ўстановы пазашкольнага навучання і выхавання ў стварэнні станоўчага іміджу ГА “БРПА”.
Усе гэтыя работы былі накіраваны і для ўдзелу ў рэспубліканскай выставе-конкурсе.
17 сакавіка на базе выставачнага цэнтра БелЭкспа ў Мінску прайшоў круглы стол для лідэраў дзіцячых і мала-дзёжных аб’яднанняў, на якім былі падведзены вынікі конкурсу.
Усяго было прадстаўлена 177 метадычных матэрыялаў па 17 накірунках дзейнасці, у тым ліку 42 работы з Гродзенскай вобласці.
І вельмі прыемна, што метадычныя матэрыялы Т.М.Таберка былі адзначаны членамі журы і яна ўзнагароджана Дыпломам II ступені УА “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *