Піянерскае папаўненне ў Макараўскім яслях-садзе – сярэдняй школе

Лента новостей

Піянерская арганізацыя  ў Макараўскім яслях-садзе – сярэдняй школе існуе з 1950 года. На працягу ўсяго часу нашы піянеры вучацца быць першымі, быць прыкладам для другіх. Даследуючы летапіс сваёй дружыны навучэнцы выявілі, што дружына заўсёды была на добрым рахунку ў раёне. Піянеры ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах, актыўна супрацоўнічалі з пагранічнай заставай  “Русакі”.  Супрацоўніцтва з заставай працягваецца і цяпер. І сёння, у дзень нараджэння піянерыі,  па добрай традыцыі піянерская дружына “Юнацтва” папоўнілася новымі членамі.  А адбыўся піянерскі збор на пагранічнай заставе: пастроены атрады, здадзены  рапарт, унесены сцяг піянерскай дружыны. Наступае ўрачысты момант, будучыя піянеры даюць абяцанне: добра вучыцца, быць працавітымі, паважаць і дапамагаць старэйшым, годна служыць Радзіме і адстойваць інтарэсы піянерскай арганізацыі.  І самая хвалюючая хвіліна —  ваенаслужачыя заставы павязваюць  акцябратам чырвона-зялёныя гальштукі. Піянеры атрымоўваюць віншаванні з вуснаў сваіх старэйшых сяброў, пагранічнікаў.  Гучаць урачыстыя гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Збор скончаны.

Пасля ўрачыстага збору ўсіх піянераў чакала цікавая экскурсія па заставе. Дзецям паказалі вальеры з сабакамі, як затрымваюць парушальніка мяжы, як сабакі праходзяць паласу перашкод, пазнаёмілі з жыццём ваенаслужачых на пагранічнай заставе.

 Свята  атрымалася светлым, прыгожым і цікавым.

 

Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *