18 мая – Міжнародны дзень музееў

Лента новостей

Гісторыя начных музейных гулянняў, прымеркаваных да Міжнароднага дня музеяў, у Еўропе пачалася ў 2001 годзе ў Парыжы і заваявала папулярнасць ва ўсіх галоўных еўрапейскіх сталіцах.

У далейшым для акцыі сталі вызначаць агульныя тэмы. Музеі Еўропы арганізоўвалі выставы і кірмашы, тэатралізаваныя паказы, перформансы, маскарады і канцэрты.

У 2005 годзе французы вылучылі ідэю аб штогадовым правядзенні Міжнароднай музейна-выставачнай, культурна-адукацыйнай акцыі «Ноч музеяў» і ў тым жа годзе гэтая ідэя была зацверджана Саветам Еўропы. У 2009 годзе ў акцыі ўдзельнічалі ўжо 2300 музеяў Еўропы. У 2011 годзе патронам Еўрапейскай ночы музеяў стаў Міжнародны савет музеяў (ІСОМ).

Асноўная мэта гэтага мерапрыемства – паказаць грамадству, што музеі гатовыя заняць актыўную пазіцыю ў свеце, які змяняецца, прадэманстраваць культурныя магчымасці ўстаноў. Таксама адна з мэтаў гэтай акцыі –прыцягненне ў музей моладзі. З дапамогай дадзенага мерапрыемства маладыя наведвальнікі могуць акунуцца ў атмасферу рамантыкі, загадак і таямніц, якія можа дапамагчы разгадаць музей.

У Беларусі «Ноч музеяў» стартавала ў 2005 годзе 16 мая па ініцыятыве Міністэрства культуры і камунікацыі Францыі, калі ўдзел у акцыі прынялі Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь) і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. З тых часоў пастаянна мяняецца тэматыка мерапрыемстваў, якія праводзяцца, да свята далучаецца ўсё большая колькасць музеяў не толькі сталіцы, але і абласных, раённых цэнтраў.

У 2017 годзе ў акцыі “Ноч музеяў” прымуць удзел больш за 90 музеяў сістэмы Міністэрства культуры, у тым ліку 8 дзяржаўных музеяў рэспубліканскага падпарадкавання.

18 мая бясплатна можна наведаць экспазіцыі Музея “Замкавы комплекс “Мір”, Ратушы і Палацавага ансамбля Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. http://museum.by/be/node/41611

 

***

Міжнародны дзень музеяў у Гродне адзначаць ноччу 20 мая. Пасля 20.00 насуперак звычаю жыццё тут толькі пачнецца. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей і музей гісторыі рэлігіі ўжо падрыхтавалі незвычайныя праграмы. З упэўненасцю можна сказаць: такога ў Гродна вы яшчэ не бачылі. І не ўбачыце, калі прапусціце ў гэтым годзе, піша “Гродзенская праўда”. (http://grodnonews.by/category/kul-tura/news33406.html)

 

***

“Ноч музеяў” у г.п.В.Бераставіца адбудзецца ўвечары 27 мая. Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы рыхтуе цікавую праграму.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *