Дружная праца – крыніца багацця

Лента новостей Образование

“Не сядзі склаўшы рукі”, “Пад ляжачы камень вада не цячэ”, — так разважалі нашы продкі і даводзілі  да свядомасці падрастаючага пакалення  неабходнасць працаваць.  

Працоўнаму выхаванню адводзіцца важная роля і ў сённяшнім адукацыйным працэсе нашай установы адукацыі.

Мы выкарыстоўваем самыя разнастайныя формы работы па працоўным выхаванні школьнікаў: арганізацыя самаабслугоўвання ў класе і рознаўзроставай групе, дзяжурства па сталовай, акцыі “Чароўная клумба”, “Лістапад”, “Падзяліцца цеплынёй сваёй душы”, “Ветэран жыве побач”, “Памяць”, класныя гадзіны, святы, КТС, творчыя праекты, экскурсіі на месцы працы бацькоў, сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій, арганізацыя работы працоўных аб’яднанняў падчас летніх канікул, добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі, дапамога ветэранам, пажылым людзям.

Ва ўсіх працоўных справах выкарыстоўваецца галоўны метад народнай педагогікі – працоўнае выхаванне дзяцей на асабістым прыкладзе дарослых. Прыклад настаўнікаў, бацькоў, іх праца, грамадская дзейнасць, адносіны да розных падзей – усё гэта служыць арыенцірам для вучняў і аказвае ўплыў на развіццё іх асобы.

Праца – гэта крыніца багацця. Так сцвярджае народная мудрасць. А багацце – гэта не толькі дабрабыт саям’і, але і багаты ўнутраны свет чалавека, які праяўляецца праз вынікі працы.     

Алена Каламеец,                                                 дырэктар Паплаўскага ясляў-сада – базавай школы 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *