Зімовыя забавы, лыжны забег і традыцыйныя бліны

Актуально

Тэрыторыя аздараўленчага лагера “Бераставіцкі” стала ў суботу, 5 сакавіка, месцам правядзення раённага свята “Зімовыя забавы”, якім на Бераставіччыне адзначылі провады зімы.
У гандлёвых кропках райспажыўтаварыства прадавалі бліны—сімвал Масленіцы, былі і іншыя прысмакі. Для дзяцей наладзілі гульнявыя пляцоўкі. Аб гэтым паклапаціліся прадстаўнікі адміністрацыі лагера, райаддзела адукацыі і Вялікабераставіцкай СШ. Маленькія госці свята спаборнічалі ў забаўляльных гульнях і конкурсах—спіхвалі адзін аднаго з бервяна мяшкамі, набітымі саломай, гулялі ў дартс, снежкі, ляпілі снегавікоў, адгадвалі загадкі і, па традыцыі, разам з дарослымі спалілі пудзіла Масленіцы, а з ім і ўсе негатыўныя эмоцыі.
Святочны настрой задавалі салісты раённага Дома культуры, якія выступалі з песеннымі нумарамі на адкрытай сцэне лагера і падтрымлівалі ўдзельнікаў “Бераставіцкай лыжні-2011”–традыцыйнага зімовага спартыўнага спаборніцтва, якое праходзіла тут жа, на базе лагера.
Школьнікі, навучэнцы ліцэяў, працаўнікі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і арганізацый, прадстаўнікі педагагічных калектываў школ—усяго звыш 100 чалавек—выйшлі на лыжню. У асабістым заліку лідарамі спаборніцтва сталі Вадзім Балабуеў (Вялікаэйсмантаў-ская СШ), Ягор Галабурда (Малабераставіцкая СШ), Дар’я Янкоўская (Вялікаэйсмантаўская СШ), Кацярына Кладкевіч (Алекшыцкая СШ), Уладзімір Габрусевіч (Вялікаэйсмантаўская СШ, СВК імя Варанецкага), Ева Вішнеўская (СВК імя Варанецкага), Алена Цыдзік (Кватарскі ДС-БШ). Яны атрымалі падарункі, граматы і медалі аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму. Трэба ад-значыць, што ўпершыню да гэтага спартыўнага свята далучыліся каманды “Аўтамабільнага парку №18”, ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка”, ЦБУ №401 ААТ “ААБ Беларусбанк”, райспажыўтаварыства.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *