Сваё сэрца пакінуў у бераставіцкім касцёле

Из истории земли Берестовицкой Культура

У сваіх артыкулах я не аднойчы ўзгадваў аб тым, што ў старым касцёле ў Вялікай Бераставіцы некалі захоўвалася ўрна з сэрцам вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча. З цягам часу архіўныя дакументы дапамагаюць установіць усё новыя факты, звязаныя з гісторыяй гэтага касцёла. Як сведчаць матэрыялы з аддзела рукапісаў і старадрукаў бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта за 1949 г., у бераставіцкім касцёле зберагалася яшчэ адна ўрна – з сэрцам уладальніка мястэчка, кракаўскага каштэляна Юзэфа Вандаліна Мнішка (1670-1747), які быў фундатарам пабудовы гэтага касцёла.
Паводле гэтых дакументаў у прэзбітэрыі бераставіцкага касцёла побач з галоўным алтаром знаходзілася табліца з чорнага мармуру, на якой быў выразаны надпіс: ”D.O.M. Jozef Wandalin z Wielkich Konczyc Mniszech, kasztelan krakowski umarl w Laszkach dnia 25 czerwca Roku 1747. Pogrzebiony w Zamosciu, w kosciele O.O. Reformatow. W tym tez przez siebie wystawionym serce zlozyl. Czytajacych prosi o Zdrowas Maryja”.
Надпіс гаворыць, што Юзэф Вандалін з Вялікіх Коньчыц Мнішэк, каштэлян кракаўскі, памёр у Лашках 25 чэрвеня 1747 г. Пахаваны ў Замосці (на Падкарпацці) ў касцёле O.O. Рэфарматаў. А ў гэтым, які таксама ён пабудаваў, сэрца сваё пакінуў. Чытачоў гэтага надпісу просіць аб малітве ”Здровась Марыя”.
Нагадаю, што прэзбітэрый – месца ў касцёле перад галоўным алтаром, прызначанае для ксяндза і міністрантаў падчас набажэнства.
Побач з мемарыяльнай табліцай была замацавана металічная ўрна ў выглядзе сэрца. З аднаго яе боку над Ордэнам Белага Арла быў надпіс “I.V. de M.K.M.C.C.”, а з другога боку ”Dies mei transierunt, cogitationes meae dissipute sunt torquentes cor meum die 25 Junii Anno 1747”.
Лацінскіе літары ”D.O.M.” азначаюць скарочаныя словы ”Deo Optimo Maximo” (Богу Наймілейшаму), а надпіс ”I.V. de M.K.M.C.C.” складаецца з першых літар лацінскага тэксту ”Iosephus Vandalinus de Magna Konczyce Mniszech Castellanus Cracoviensis”.
Паводле архіўных дакументаў, акрамя мемарыяльнай табліцы, прысвечанай кракаўскаму каштэляну Юэфу Вандаліну Мнішку, у бераставіцкім касцёле была яшчэ адна эпітафійная табліца — у гонар Марыі Амэліі Мнішэк (1736-1772), маршалковай кароннай надворнай, жонкі ўладальніка Вялікай Бераставіцы Ежы Аўгуста Мнішка, якая паходзіла з роду Брулаў. Табліца з чорнага мармуру знаходзілася на першым філяры (калоне) па правую руку ад увахода ў касцёл. Рэшткі гэтай калоны без табліцы захаваліся да сённяшняга дня.
Ідэнтычныя бераставіцкай табліцы былі ўстаноўлены ў касцёлах у Красічыне, Бечы і Санаку на Падкарпацці, а таксама ў францішканскім касцёле Св. Антонія Падуанскага ў Варшаве. Сама маршалкова пахавана ў касцёле Св. Марыі Магдалены ў падкарпацкай Дуклі – радавым маёнтку Мнішкаў.
Сяргей Лушчык



4 комментария по теме “Сваё сэрца пакінуў у бераставіцкім касцёле

  1. Выбачаюсь за недакладную дату ў тэксце артыкула. Замест 1949 г. трэба 1849 г. Дакумент складзены ў 1849 г.

  2. Акрамя мармуровай табліцы у гонар фундатара пабудовы касцёла кракаўскага каштэляна Юзэфа Мнішка, у бераставіцкім касцёле было яшчэ некалькі эпітафійных (пасмяротных) табліц ў гонар калатараў (апекуноў) гэтага касцёла — Яна Казіміра Хадкевіча, яго жонкі Соф’і з Пацаў і двух сыноў. Тэксты іх занадта вялікія і на лацінцы. Але пастараюсь неўзабаве іх апублікаваць.
    Звычайна парэшткі памерлага хавалі ў падземных крыптах, а у самым касцле на сцяне змяшчалі памятную табліцу (нагробак). Верагодна, што сэрца кракаўскага каштэляна было пахавана ў Вялікай Бераставіцы паводле яго тэстаменту. Побач з урнай з сэрцам была эпітафійная табліца, якая нагадвала аб фундатары пабудовы касцёла. Дакладны тэкст яе на польскай мове прыводзіцца вышэй. У дадзеным выпадку слова ZŁOŻŁ не мае ніякага дачынення да архітэктуры. Нават без слоўніка можна зразумець, што яно азначае — СКЛАЎ, ПАКІНУЎ. Гэта агульнаславянскі выраз. У беларускай мове, напрыклад, гавораць — СКЛАСЦІ ГАЛАВУ, ці СКЛАСЦІ СЭРЦА. Надпіс на табліцы яшчэ раз даказвае, што ГАЛОЎНЫМ ФУНДАТАРАМ ПАБУДОВЫ МУРАВАНАГА БЕРАСТАВІЦКАГА КАСЦЁЛА быў ЮЗЭФ МНІШАК, а не Геранім Хадкевіч (1615) ці Ежы Аўгуст Мнішак. У архівах я знайшоў больш 5 дакументаў, у якіх узгадваецца прозвішча фундатара Юзэфа Мнішака і значыцца дата 1741 г. Верагодна, што ў гэты час была накрыта дахам уся канструкцыя касцёла. Пазней яго сын Ежы Аўгуст працягваў праводзіць у касцёле розныя работы — дкарацыя, званы, агароджа, алтары і г.д.
    Вышэй на фотаздымку мармуровая табліца у гонар Марыі Амэліі, якая захавалась у адным з касцёлаў на Падкарпацці. Аналагічная табліца некалі была ў бераставіцкім касцёле.
    Срэбрны медаль, які выбіў Ежы Аўгуст Мнішак у гонар жонкі Марыі Амэліі пасля яе смерці

  3. По-моему мнению,в указанной таблице перевод польского слова «złozył» (сложил, составил) должен подсказывать о том, что речь идет об архитектуре, о проекте здания, но не о человеческом органе. Из польских биографических справочников известно, что Юзеф Мнишек был большим знатоком архитектуры, собирал о ней книги. Знал он и о Плане идеального города итальянского архитектора эпохи Возрождения Франческо Мартини, где план города изображен в виде фигуры человека. Там в области сердца помещен храм. Отсюда возникает аллегорическое сравнение сердца Берестовицы — костела как центра местечка. А Юзеф Мнишек — его заложитель, основатель костела. О том, что реального сердца Мнишека не было в Берестовице, подсказывает следующее: в год смерти Юзефа Мнишека (1747) костел не был достроен, а завершил строительство его сын Ежи в 1768-1778 гг. Впервые о памятной таблице Ю.Мнишека упоминается в 20 веке, когда поляки восстанавливали костел после превращения его в церковь в 1867-1920 гг.

  4. Спасибо за статью. Интересные подробности вы сообщаете и интересные фото.

    Кстати, берестовицкие Мнишки родственны Марии Мнишек жене Лжедмитрия?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *