Провады зімы ў Старым Дворцы

Лента новостей

Свята провадаў зімы адбылося і ў Старым Дворцы. Па традыцыі работнікі Старадварэцкага Дома культуры і народнай творчасці ладзілі абрад Масленіцы. Мясцовых жыхароў частавалі блінамі, дзеці мелі магчымасць пакатацца на санях. Былі арганізаваны забаўляльныя конкурсы — перацягванне каната, падняцце гіры, бой мяшкамі з саломай на бервяне. Весялілі ўсіх роставыя лялькі Вавёрка і Клоўн. Гучалі эстрадныя песні.
І тэатралізаванае прадстаўленне, і канцэртныя нумары былі падрыхтаваны з дапамогай удзельнікаў мастацкай самадзейнасці: Надзеі Шаўчэні, Аляксандра Пашко, Наталлі Пучок, Вольгі Ясюкевіч, Алены Іскрыной, Віктара Уласава, Іллі і Ульяны Бутрылаў, Ілоны і Цімура Січынава, Артура Заварана, Арцёма Сакалоўскага, Дзмітрыя Рыгосіка, Яўгена Гардзіеўскага, Уладзіслава Затаўкі і Арцёма Затаўкі.
Святлана Ганчарова,
фота Андрэя Пашко



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *