Стыпендыяты Фонду міру з Бераставіцкага раёна

Лента новостей Общество

Два разы на год лепшыя навучэнцы і студэнты вобласці атрымліваюць спецыяльныя стыпендыі, устаноўленыя Гродзенскім абласным аддзяленнем Беларускага Фонду міру для таленавітай і адоранай моладзі.
Аддзел адукацыі райвыканкама прадставіў у гэтым годзе на атрыманне стыпендый Фонду міру вучаніцу Малабераставіцкай СШ Дар’ю Гомза і вучаніцу НПК “Макараўскі дзіцячы сад – СШ” Наталлю Панкевіч (на здымку).
Дзяўчынкі не толькі выдатніцы вучобы, але і актыўныя ўдзельніцы і пераможцы шматлікіх раённых і абласных конкурсаў, прадметных алімпіяд, актывісткі маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.
Ганаровыя граматы “За высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці”, памятны нагрудны знак “Стыпендыят Фонду міру” і саму стыпендыю ў памеры трох базавых велічынь (105 тысяч рублёў) Дар’і Гомза і Наталлі Панкевіч уручыла старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру Алена Ігнатовіч на маладзёжным форуме “Дорогу осилит идущий”, які адбыўся 3 сакавіка на базе Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *