Свята Шышкі прайшло ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Бераставіцкі”

Лента новостей

У дзіцячым аздараўленчым лагеры “Бераставіцкі” весела бывае не толькі летам… 18 лютага вучні 4 “Г” класа Вялікабераставіцкай школы прынялі ўдзел у свяце шышак. Дзеці, якія прысутнічалі на ім, шмат цікавага даведаліся пра шышкі, якія ўяўляюць з сябе не толькі прыроднае аздабленне хвойных дрэваў, але і сховішча насення, корм для дзікіх звяроў і птушак. Не за партамі і не па малюнках, а на ўласныя вочы яны мелі магчымасць параўнаць елку і сасну. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе на лепшае і самае дакладнае тлумачэнне рускамоўных “шышкавых” выразаў, такіх, як “наставить шишек”, “важная шишка”, “все шишки на него валятся”. Іншыя ж паспыталі шчасця ў конкурсе скорагаворак. У заключэнне рабяты падрыхтавалі выставу вырабаў з прыроднага матэрыялу пад назвай “Паляна шышкавых фантазій”.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *