Дабрачынная акцыя-віншаванне “З павагай да Вас!” прайшла ў Макараўскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў

Лента новостей Общество

Дабрачынная акцыя-віншаванне “З павагай да Вас!”, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню, адбылася ў Макараўскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.
Словы віншавання з нагоды надыходзячага жаночага свята жыхаркам інтэрната выказалі старшыня Канюхоўскага сельскага Савета Віталій Рудкін і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы Алена Будніцкая.
У акцыі прынялі ўдзел работнікі і гурткоўцы філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы і Лішкаўскай сельскай бібліятэкі, настаўнікі. Кожны ўдзельнік акцыі меў нагрудны знак “Настрой у падарунак”, што раскрывала сутнасць мерапрыемства.
Вядучыя, апранутыя ў народнае адзенне, паднеслі жанчынам на прыгожым беларускім рушніку салодкія падарункі. Не засталіся без увагі і мужчыны, якія пражываюць у доме-інтэрнаце.
Праведзеная пры фінансавай падтрымцы КСУП “Макараўцы” акцыя-віншаванне выклікала ў пажылых людзей добры настрой і пазытыўныя эмоцыі. Іх шчырыя ўсмешкі – найлепшая ўдзячнасць удзельнікам акцыі.
Зоя Хлебнікава, бібліятэкар філіяла
“Лішкаўская сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *