У КСУП “Макараўцы” падвялі вынікі, вызначылі задачы на перспектыву

Лента новостей

Добрай традыцыяй стала ў сельгасарганізацыях падводзіць вынікі работы за мінулы год, аналізаваць і планаваць тое, што трэба зрабіць, каб рухацца далей. Нашы аграрыі як ніхто пакутуюць ад капрызаў надвор’я, якія могуць часам перакрэсліць самую руплівую працу. У КСУП “Макараўцы” у мінулым годзе не ўдалося атрымаць запланаваную колькасць збожжавых, але парадавалі кукуруза на зерне, цукровыя буракі. Валавы збор “каралевы палёў” дасягнуў 1733 тон, што ў 9 разоў больш, чым у 2015 годзе. А салодкіх каранёў сабралі 21579 тон, гэта таксама больш, чым было ў 2015 годзе. У дастатку нарыхтавалі і якасных кармоў. Выхад склаў 49,8 цэнтнера кармавых адзінак з аднаго гектара сельгасугоддзяў, гэта 107 працэнтаў росту да ўзроўню 2015 года. Надвор’е склалася спрыяльнае для нарыхтоўкі кармоў.
Валавы надой малака ў гаспадарцы дасягнуў 8760 тон.
У гэтым годзе ў КСУП “Макараўцы” пастаўлена задача атрымаць збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі 13377 тон, на 30 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. Цукровых буракоў плануюць сабраць 23490 тон (плюс 9 працэнтаў). Удвая, чым летась, спадзяюцца сабраць рапсу – 784 тоны.
А валавы надой малака тут запланавана давесці да 8825 тон, што павінна перавысіць мінулагодні. Дружнай камандай працаўнікам гаспадаркі трэба пастарацца, каб павысіць у гэтым годзе эфектыўнасць вытворчасці. Вядома, рухацца наперад няпроста. Але пастаўлена важная задача — скарачаць выдаткі, плённа працаваць, аптымізаваць і далей вытворчы працэс.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *