Вытворчасць малака на Бераставіччыне

Лента новостей

Для людзей розных прафесій важна, якія здабыткі прынёс мінулы год. Падводзяцца вынікі, праводзіцца грунтоўная аналітычная работа, вызначаюцца задачы на перспектыву.
Малако – вельмі важная сыравіна для эканомікі краіны. Айчынная сельская гаспадарка забяспечвае якаснай прадукцыяй патрэбы насельніцтва рэспублікі і развівае экспарт, шукае новыя рынкі збыту. Беларускія малочныя вырабы знаёмыя пакупнікам у многіх краінах свету.
Бераставіцкі раён займае дастойнае месца сярод раёнаў Гродзеншыны і краіны. Валавы надой у гаспадарках Бе­раставіччыны за мінулы год дасягнуў 697130 цэнтнераў малака, рост у параўнанні з 2015 годам – 102,4 працэнта. Найбольшы рост запатрабаванай сыравіны адзначаецца ў КСУП “Варанецкі” (115 працэнтаў), пастараліся таксама ў РСУП “Алекшыцы” (104 працэнты), СВП “АграМір” і КСУП “Пагранічны-Агра” (103 працэнты).
Надаецца пастаянная ўвага паляпшэнню якасці малака. Па раёне гатункам “экстра” за 2016 год здадзена 24,4 працэнта малака, што прыкладна на 8 працэнтаў больш, чым у 2015 годзе. Бясспрэчны лідар па якасці – СВП “АграМір”, там высакаякаснага малака здадзена амаль 95 працэнтаў. Стараюцца і ў іншых гаспадарках.
— Колькасныя і якасныя паказ­чыкі ў вытворчасці малака на Бераставіччыне ўдалося палепшыць за кошт павелічэння дойнага статка ў гаспадарках, нарыхтаваных з запасам якасных кармоў, захавання сучасных тэхналогій і, безумоўна, дзякуючы добраму “чалавечаму фактару”, таму што людзі зацікаўлены ў павелічэнні агульнага дабрабыту, — гаворыць намеснік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Ганчарэвіч. – Будзем спадзявацца, што і гэты год апраўдае чаканні нашых жывёлаводаў.
— Мікалай Паўлавіч, ці не ства­рае сёлета зіма перашкод для стабільнай работы ў жывёлагадоўлі? Існуе меркаванне, што ранейшыя старыя фермы былі больш цёплыя, чым новыя “палацы для кароў”?
— Гэта сапраўды так, але і на новых комплексах прыняты своечасовыя меры па ўцяпленні вокнаў і дзвярэй, аптымізацыі вентыляцыйнага рэжыму, а сучасныя паілкі там з падагрэвам. Рацыёны ў кароў па групах збалансаваныя з улікам затрат энергіі. Для паляпшэння захаванасці пагалоўя ў халоднае надвор’е было таксама рэкамендавана звярнуць увагу на догляд нованароджаных цялят і пры неабходнасці выкарыстоўваць абагрэў. Работа зараз вядзецца ў звычайным рэжыме, сітуацыя кантралюецца.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *