“Галоўнае – любіць сваю справу”

Лента новостей

– так лічыць вядучы інжынер па гаруча-змазачных матэрыялах СВК “Пархімаўцы” В.А.Мацейчык. Стаж яго работы складае ўжо 26 гадоў, і за гэты час ён не толькі не расчараваўся ў выбранай прафесіі, але і робіць усё магчымае, каб калектыў працаваў зладжана, а тэхніка не падводзіла. У працоўнай кніжцы Віктара Аляксандравіча – запіс аб месцы працы ў гэтай гаспадарцы, а ў калгас імя Горкага ён прыйшоў маладым спецыялістам пасля заканчэння Жыровіцкага тэхнікума. Вышэйшую адукацыю атрымаў завочна ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, дзе ўдасканаліў свае веды, даведаўся шмат новага і цікавага.
У СВК “Пархімаўцы” ёсць 2 энерганасычаныя імпартныя трактары “Джон Дзір”. Зараз ідзе рамонт айчынных МТЗ, адрамантаваць трэба 4, а ўсяго іх тут 9. Для сяўбы збожжавых у гаспадарцы ёсць 2 імпартныя камбінаваныя пасяўныя агрэгаты “Гаспардо” і “Амазонэ”, якія купілі нешкалькі гадоў таму. Збіраюцца набыць яшчэ і айчынны лідскі “АПП-6”. Гэта вельмі добрая сучасная мадэль. Яна, як і імпартныя, дазваляе адразу за адзін праход засяваць 6 метраў. Для перадпасяўной падрыхтоўкі глебы зараз рамантуюць дыскавы культыватар.
Падрыхтоўваюць тэхніку зараз слесары В.П.Сыраквашын, М.Н.Жамойцін, электрагазазваршчык М.А.Тапчылка і іншыя. Васіль Пракопавіч у мінулым годзе адзін пасеяў 235 гектараў цукровых буракоў і на галандскім “Вервайце” іх убраў.
На здымках: Васіль Сыраквашын, Мікалай Жамойцін і Міхаіл Тапчылка; Віктар Мацейчык
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *