План у ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка” перавыкананы. Задача – далейшае развіццё

Лента новостей

На мінулы год ў ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка” планавалася выканаць аб’ём вытворчасці прадукцыі, работ і паслуг на 2 мільярды 495 мільёнаў рублёў. План перавыкананы – паказчык склаў 2 мільярды 521 мільён рублёў.
Паслугі аўтатранспарту ў ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка” ў агульнай колькасці паслуг займаюць 40%. Іх аказана на 1 мільярд 10 мільёнаў рублёў. Гэта 120% да ўзроўню 2009 года. Значна ўзрос грузаабарот. Цукровых буракоў перавезена 25 тысяч тон, збожжа – 5 тысяч тон.
На 175 мільёнаў рублёў было выраблена пластыкавых вокнаў. Яны карыстаюцца попытам. Напрыклад, пластыкавае акно для залы ў кватэры каштуе ў сярэднім адзін мільён рублёў людзям. Выгадна, што заплаціць усю суму можна не адразу, а — авансам 500 тысяч рублёў і другую палову ад кошту пасля выканання заказу.
Праз станцыю дыягностыкі прайшло 4900 адзінак тэхнікі. Гэта дало “Бераставіцкай сельгастэхніцы” 101 мільён рублёў. Гэта больш, чым у пазамінулым годзе.
На 56% больш у параўнанні з 2009 годам было адгружана мінеральных угнаенняў (на 7 мільярдаў 624 мільёны рублёў).
У гаспадарках праводзілася вапнаванне кіслых глебаў. Апрацавана было 1,9 тысячы гектараў. Мех-атрад зарабіў 431 мільён рублёў. А арганічных угнаенняў вывезлі 17 тысяч тон, што таксама паспрыяла заробкам.
Участак мантажна-лінейных работ за мінулы год выканаў аб’ём работ на 533 мільёны рублёў. Былі зманціраваны 4 даільныя залы ў гаспадарках. Паслугі аказваліся не толькі сельгаскааператывам свайго раёна, але і суседніх.
Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг склаў 172 мільёны рублёў. Рэнтабельнасць дасягнула 6,1%.
У ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка” працуе шмат людзей, якімі можна ганарыцца. Менавіта дзякуючы іх сумленнай працы прадпрыемства зарабляе грошы, павялічвае свае актывы ў няпростых сённяшніх умовах. Шчырай павагай у калектыве карыстаюцца электрагазазваршчык Сяргей Крысеня, слесар-рамонтнік Сяргей Майсак, вадзіцелі Анатолій Адамчук, Уладзімір Гомза, Мар’ян Ігнатовіч, механізатары Станіслаў Прэдка, Аляксандр Сяргейчык, электраманцёр Генадзій Пажарскі, грузчыкі Мікалай Козіч і Валерый Жаўрановіч, зборшчык вокнаў Рыгор Аўхіменя.
На 2011 год у ДП “Бераставіцкая сельгастэхніка” пастаўлена задача на 110% павялічыць аб’ём вы-творчасці прадукцыі, работ і паслуг. Для гэтага патрабуецца прыцягнуць інвестыцый на 705 мільёнаў рублёў. Грошы пойдуць на аднаўленне транспарту, тэхнікі, абсталявання. Плануецца адкрыццё станцыі па абслугоўванні і рамонту трактароў МТЗ.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *