Інавацыі ў Макараўскім яслях-садзе- сярэдняй школе

Культура Образование

dsc00058Сэнс навучання і выхавання сёння заключаецца ў развіцці ў навучэнцаў здольнасці перш за ўсё адаптавацца да новых умоў жыцця, крытычна ацэньваць і знаходзіць шляхі рашэння праблем, аналізаваць сітуацыю, адэкватна змяняць сваю дзейнасць, умець валодаць сродкамі камунікацыі, здабываць інфармацыю і эфектыўна выкарыстоўваць яе.

З пачатку навучальнага года педкалектыў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Бераставіцкага раёна працуе над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльнай паспяховасці навучэнцаў установы агульнай сярэдняй адукацыі”
Новаўвядзенне прадугледжвае цэласнае кампетэнтнаснае навучанне. Ключавыя кампетэнцыі навучэнцаў будуць іграць многафункцыянальную метапрадметную ролю, якая праявіцца не толькі ў школе, а і ў сям’і, у адносінах з сябрамі, у будучых прафесіянальных адносінах.
Праблеме навучання ў сучасных умовах быў прысвечаны педагагічны савет “Фарміраванне і развіццё ў навучэнцаў прадметных і метапрадметных кампетэнцый як сродку практычнай накіраванасці працэсу навучання”. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Мазавецкая С.У. прадставіла сістэму фарміравання кампетэнцый навучэнцаў ва ўстанове адукацыі.
Педагогі падзяліліся вопытам работы. Курстак М.С. расказала пра прыёмы і сродкі фарміравання прадметных кампетэнцый малодшых школьнікаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Практычнымі навыкамі работы па фарміраванні ключавых і прадметных кампетэнцый на ўроках матэматыкі падзялілася Сарасек К.Г. Камунікатыўная кампетэнцыя не з’яўляецца новай у школьнай сістэме. Як праводзіцца сістэмная работа па фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры паведаміў Мазавецкі Э.Б.
Сёння інфармацыйны паток вельмі вялікі, у якім лёгка згубіцца і даросламу чалавеку, а не толькі дзіцяці. Таму педагогі школы вырашаюць і яшчэ адну задачу — рыхтуюць вучняў да жыцця ў інфармацыйным высокаразвітым асяроддзі. Інфармацыйныя кампетэнцыі – гэта навыкі дзейнасці па адносінах да інфармацыі ў вучэбных прадметах і адукацыйных абласцях, а таксама ў навакольным асяроддзі. Пра шляхі фарміравання інфармацыйных і медапрадметных кампетэнцый пры вывучэнні рускай мовы і літаратуры расказала Аўдзей Л.А.
Абмеркаванні педагогаў прайшлі ў форме канструктыўнай дзелавой гутаркі з элементамі ролевай гульні і мультымедыйным суправаджэннем. Як было падкрэслена ў час пасяджэння, важна выкарыстоўваць на занятках сучасныя адукацыйныя тэхналогіі: праблемнае, праектнае, асобасна арыентаванае навучанне.
Педагогі прыйшлі да высновы, што ў сучасным грамадстве карэнным чынам змянілася роля педагога: ад трансляцыі ведаў і спосабаў дзейнасці мы пераходзім да праектавання індывідуальнай траекторыі развіцця кожнага дзіцяці, развіцця яго кампетэнцый, стварэння ўмоў для сацыяльнай паспяхосці навучэнцаў.

Cвятлана Мазавецкая,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *