На Бераставіччыне праведзены ІІ адкрыты песенны конкурс

Лента новостей

1 3 4 5 9 10 12 14 15 16

З мэтай пошуку і раскрыцця талентаў сярод падлеткаў і моладзі, далучэння іх да актыўнай творчай дзейнасці аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама і аддзелам па рабоце з моладдзю Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці 20 кастрычніка праведзены ІІ адкрыты песенны конкурс.

Канкурсанты спаборнічалі ў дзвюх узроставых намінацыях: 10-13 гадоў і 14-31 год. Ім неабходна было выканаць адзін вакальны твор у адпаведнасці з абранай тэматыкай конкурсу. А паколькі нядаўна адзначаўся Дзень маці, то і песні конкурснай праграмы былі прысвечаны самаму блізкаму чалавеку на свеце – матулі.
Члены журы ў складзе галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціны Сулаўка, дырэктара раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Алены Місюля, загадчыка аддзела па рабоце з моладдзю Веранікі Грахоўскай і метадыста па вакальна-харавому жанру аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Юліі Атрушкевіч ацэньвалі як сольныя нумары, так і песенныя творы ў выкананні квартэта і дуэта з філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы. Працоўную моладзь прадстаўляла педагог-арганізатар Малабераставіцкай СШ, актыўная ўдзельніца аматарскай творчасці філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. М.Бераставіца Вольга Герасюк.
Вакальныя нумары ўсіх канкурсантаў адрозніваліся эмацыянальнасцю, шчырасцю, артыстызмам. Аднак найбольш адпавядалі крытэрыям ацэнкі і ўмовам конкурсу выступленні наступных выканаўцаў: у намінацыі 10-13 гадоў – Арыны Лукашэвіч з г.п. В.Бераставіца (дыплом І ступені), Веранікі Кавальчук з аг. Ст.Дворац (дыплом ІІ ступені), Святланы Латош з аг. Алекшыцы (дыплом ІІІ ступені); у намінацыі 14-31 год – Івоны Ігнатовіч з аг. Макараўцы (дыплом І ступені), квартэта ў складзе Антона Бажко, Анастасіі Мартыш, Івоны Ігнатовіч і Анастасіі Манцэвіч таксама з аг. Макараўцы (дыплом ІІ ступені) і Алёны Максімік, з аг. Масаляны (дыплом ІІІ ступені).
Конкурс у чарговы раз прадэ­манст­раваў, што на бераста­віцкай зямлі ёсць нямала вакальна адораных дзяцей і моладзі.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *