Ва ўстановах адукацыі Бераставіцкага раёна пачаўся месячнік грамадзянска — патрыятычнага выхавання

Лента новостей

З першага лютага ва ўстановах адукацыі раёна пачаўся месячнік грамадзянска — патрыятычнага выхавання “З памяццю ў сэрцы – з верай у будучыню”, арганізаваны аддзеламі адукацыі і па справах моладзі райвыканкама, раённымі арганізацыямі БРСМ і БРПА.
У рамках месячніка запланаваны шэраг разнастайных мерапрыемстваў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. У ліку найбольш значных – раённая спартыўна- патрыятычная гульня “Наперад, хлапчукі!”,  маладзёжны форум “Дорогу осилит идущий”, акцыі “Прыміце нашы віншаванні”, “За любімую Беларусь”, “Пасылка ў армію земляку”.
Прадугледжана таксама правядзенне сустрэч “Айчыны верныя сыны”  з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, воінамі – афганцамі, урокаў патрыятызму, урачыстых лінеек да Дня юнага героя-патрыёта, аперацыі “Сувенір ветэрану”.
На працягу месячніка будзе арганізаваны і ўрачысты прыём у рады піянерскай арганізацыі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *