Бераставіцкія школьнікі дапамагаюць сельгаскааператывам убіраць бульбу

Лента новостей Образование

dscf0999-1У гэтыя восеньскія дні, калі ідзе актыўная ўборка ўраджаю і нарыхтоўка яго на зіму, вялікую дапамогу сельскагаспадарчым прадпрыемствам у гэтым аказваюць не толькі працаўнікі розных устаноў і арганізацый раёна, але і школьнікі.
Па інфармацыі намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святланы Сунэлік, сем устаноў адукацыі раёна, а менавіта: Канюхоўскі яслі-сад-СШ, Макараўскі яслі-сад-СШ, Вялікаэйсмантаўская СШ, Алекшыцкая СШ, Малабераставіцкая СШ, Вялікабераставіцкая СШ і сярэдняя школа аг.Пагранічны накіравалі ў гэтым годзе вучняў старэйшых класаў у падшэфныя гаспадаркі для аказання дапамогі ва ўборцы сельскагаспадарчых культур. Больш за 180 школьнікаў задзейнічаны пераважна на ўборцы бульбы, працаваць на палях раёна вучнёўская моладзь будзе на працягу 10 дзён.
Па стану на 23 верасня, адзначыла Святлана Віктараўна, сіламі школьнікаў нарыхтавана ўжо больш за 750 тон бульбы, у грашовым выражэнні яны зарабілі больш за 13 тысяч рублёў. Частка заробленых сродкаў будзе накіравана ў фонд устаноў адукацыі, частку атрымаюць за сваю працу і школьнікі.
Ірына МІКЛАШ
Фота Сяргея ХІЛЮТЫ

На здымку: вучні Алекшыцкай СШ дапамагаюць ва ўборцы бульбы СВК “Алекшыцы”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *