У Бераставіцкім раёне ўбіраюць бульбу

Лента новостей

Настаўнікі  Алена і Віталій Хілюта
Настаўнікі
Алена і Віталій Хілюта
Майстар вытворчага навучання (у цэнтры-) Дзмітрый Малахаў і навучэнцы Бераставіцкага ліцэя
Майстар вытворчага навучання (у цэнтры-) Дзмітрый Малахаў і навучэнцы Бераставіцкага ліцэя

Бульба для беларусаў і не толькі – сапраўдны традыцыйны другі хлеб. Мы не ўяўляем свайго святочнага і будзённага стала без такога цудоўнага прадукта. Прапануюць бульбу ў самым розным выглядзе ў рэстаранах і кафэ, а гаспадыні на сваіх кухнях ствараюць сапраўдныя кулінарныя цуды з яе.
А каб нашы чаканні спаўна апраўдваліся, ад душы пастараліся айчынныя селекцыянеры. Напрыклад, вядомы гатунак Скарб нездарма атрымаў такую яскравую прыгожую назву. Ён нагадвае залатыя зліткі і колерам мякаці, і формай клубняў. Пры варцы такі гатунак не чарнее, таму прыдатны і для залацістых дранікаў, і для пульхнага пюрэ, і на патэльні глядзіцца выдатна. Ён добра запякаецца і варыцца ў “мундзірах”. А гатунак Рагнеда не менш каштоўны. Ён дае такую ж высокую ўраджайнасць, а асабліва смачны менавіта вараны і ў выглядзе мяккага пюрэ. Дарэчы, абодва гэтыя гатункі багатыя на антыаксіданты і карысныя

 Механізатар  Сяргей Бычкоўскі
Механізатар
Сяргей Бычкоўскі

рэчывы, таму, хто садзіць такую бульбу, не прагадае. Аддалі ім перавагу і ў СВК “Пархімаўцы”. Пад бульбу тут адведзена каля 15 гектараў. Дарэчы, культура гэтая працаёмкая, даглядаць яе няпроста. З “ворагамі” бульбы – фітафторай і каларадскім жуком – спраўляцца дапамагае “разумная хімія”.
Паглядзець як на ўрадлівым полі ўбіраецца другі хлеб мне давялося менавіта ў гэтай гаспадарцы, дзе ўбіралі яго, вобразна кажучы, “всем миром”. Надвор’е ішло насустрач нашым “скарбашукальнікам”, але ў адрозненне ад тых, хто шукае рэдкасныя самародкі, тут пасля капалкі шчодрых россыпаў бульбы было шмат – толькі збірай. І займаліся гэтым і мясцовыя паляводы, і настаўнікі з Пархімаўскай базавай школы, і навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя разам са сваім майстрам вытворчага навучання. Кошыкі і вёдры напаўняліся бульбай прама на вачах.
На трактары МТЗ-82 выгорваў другі хлеб вопытны механізатар Сяргей Бычкоўскі. Больш за чвэрць стагоддзя ён ужо за штурвалам вытворчай тэхнікі і кожны раз таксама радуецца дарам шчодрай восені і плёну руплівых чалавечых рук.
Ніна НАДДЭ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *