Дзень сельскага школьніка ў Макараўцах

Лента новостей

Пры Бераставіцкім цэнтры дзіцячай творчасці арганізавана 37 гурткоў, якія працуюць у школах раёна. Для таго, каб гурткоўцы маглі больш поўна прадставіць сваю работу, каб школьнікі сустракаліся і наладжвалі кантакты са сваімі равеснікамі, і ў рамках рэалізацыі раённай праграмы развіцця ўстановы пазашкольнага выхавання і навучання, ЦДТ арганізуе і праводзіць раз у чвэрць Дзень сельскага школьніка.
Да гэтага часу такія мерапрыемствы праводзіліся на базе цэнтра дзіцячай творчасці, куды запрашаліся школьнікі з розных устаноў адукацыі раёна. Пабывалі на Днях сельскага школьніка ўжо навучэнцы гімназіі п.Пагранічны, Алекшыцкай, Масалянскай, Малабераставіцкай і Старадварэцкай школ. А 21 студзеня вырашана было правесці выязную сустрэчу: гасцей запрасіў да сябе Макараўскі дзіцячы сад-СШ.
На Дзень сельскага школьніка ў Макараўцы прыехала каманда КВН з Масалянскай СШ, старэйшая і малодшая групы вакальна-інструментальнага ансамбля цэнтра дзіцячай творчасці і яго супрацоўнікі.
Дырэктар Бераставіцкага ЦДТ  Л.В.Носка прывітала макараўскіх школьнікаў, расказала аб запатрабаванасці пазашкольнага выхавання і навучання, аб умовах, якія створаны ў цэнтры для развіцця творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў.
Удзельнікі вакальна-інструментальнага ансамбля, якім кіруе У.М.Цыбулька, выступілі з цікавай канцэртнай праграмай, якая спадабалася, безумоўна, усім гледачам.
Каманда КВН з Масалянскай СШ,  пераможца раённага чэмпіянату КВН, прадставіла сваю праграму і напоўніла сустрэчу гумарам і вясёлым настроем.
Прычым макараўскія школьнікі не былі проста назіральнікамі на гэтым мерапрыемстве.
Кіраўнік гуртка “Фантазёрка”  ЦДТ, які дзейнічае на базе Паплаўскага дзіцячага сада – БШ, А.А.Дручыніна  падрыхтавала для іх цікавую конкурсную праграму. У вобразе вясёлага Карлсана яна правяла займальныя гульні, конкурсы і нават арганізавала з мясцовымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі імправізаваную тэатральную  пастаноўку.
Дзень сельскага школьніка ў Макараўцах прайшоў у прыязнай сяброўскай атмасферы і падарыў шмат станоўчых эмоцый усім яго ўдзельнікам.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *