11 лютага — Сусветны дзень хворага. Падарыць людзям надзею

Лента новостей

Сусветны дзень хворага ўстанавіў Рымскі Папа Ян Павел ІІ 13 мая 1992 года ў 75-ю гадавіну аб’яўлення фацімскага і  11-ю гадавіну замаху на яго жыццё.
Свята штогод адзначаецца  11 лютага, калі ў Касцёле ўспамінаюць першае аб’яўленне Марыі з Лурда, у адным з марыйных санктуарыяў  у гэты дзень адбываецца сусветная ўрачыстасць.
Цярпенне і пакута з’яўляюцца для чалавека свайго роду жыццёвым выпрабаваннем, з якім цяжка справіцца сваімі сіламі, бо нельга заранёў запраграмаваць сваю надзею. Тут дапамагаюць вера, рэлігія і святары, якія менавіта ў гэты час так неабходны хворым, каб даць ім надзею і дапамагчы ў гэтых хіба найцяжэйшых момантах жыцця.
Дзень хворага павінен прыпомніць нам, што ў сітуацыі пакуты і цярпення не дастаткова толькі адпаведнай медыцынскай тэрапіі, а  яшчэ вельмі патрэбна чалавечая цеплыня. Такія выхаваўчыя інстытуты, як сям’я або школа павінны з самых малодшых гадоў абуджаць у чалавека спачуванне да бліжняга і да яго пакуты.
У гэты дзень трэба звярнуць асаблівую ўвагу на нашых блізкіх, якія хварэюць, адарыць іх сваёй любоўю і клопатам.
11 лютага ў касцёле Перамянення Пана г.п.В.Бераставіца  адбудзецца набажэнства са спецыяльнай малітвай за хворых і індывідуальнае благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам. Акрамя таго, кожную першую пятніцу месяца святары наведваюць хворых нашай парафіі са споведдзю і святой Камуніяй.
айцец Дзмітрый Лабкоў, памочнік настаяцеля касцёла
Перамянення Пана г.п.Вялікая Бераставіца



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *