Карп ці пангасіус?

Лента новостей

Рашэнне міжведамаснай камісіі па вызначэнні імпарцёраў прэснаводнай рыбы і прадуктаў перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў аб часовай забароне ўвозу філе пангасіуса і тэлапіі знайшло шырокі рэзананс у многіх сродках масавай інфармацыі, сярод простых грамадзян. Зразумела, што такое рашэнне прынялі, у першую чаргу, на карысць айчынных вытворцаў жывой рыбы. Паводле дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, у мінулым годзе рыбгасы краіны вырасцілі больш 16 тысяч тон таварнай рыбы, а ў цэлым за пяць гадоў вытворчасць сажалкавай рыбы павялічылася ў 3,1 раза.
У нас, у райцэнтры, жывую рыбу прадае зараз ААТ “Рыбгас “Днепрабугскі”. Пазаўчора, напрыклад, да 14 гадзін яны рэалізавалі 130 кілаграмаў карпа па цане 5 тысяч 600 рублёў. У лепшыя дні, як паведаміла мне прадавец, раскупляецца і звыш 200 кілаграмаў.
А што наконт філе пангасіуса? У магазіне “Дары мора”, што насупраць, мне паведамілі, што пакуль гэтай рыбы хапае, а дзённая яе рэалізацыя складае не больш 10 кілаграмаў.
Сяргей ХІЛЮТА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *