Прадстаўнікі Бераставіччыны ўвайшлі ў зборную краіны

Лента новостей

Кубак Беларусі па вольнай барацьбе праходзіў у Гомелі 19-20 студзеня. На гэтых важных спаборніцтвах вызначыліся выхаванцы трэнераў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы аддзела адукацыі Валерыя Іванавіча Балінскага і Ігара Уладзіміравіча Нячэпы. Аляксандр Мотыль стаў чэмпіёнам Беларусі ў вагавай катэгорыі 74 кг. Андрэй Касмынін заняў трэцяе месца ў гэтай жа вазе. На трэцяй прыступцы спартыўнага п’едэсталу ў вагавой катэгорыі 56 кг апынулася Наталля Маслоўская. Дарэчы, гэтыя тры спартсмены, а таксама Павел Вербель, увайшлі ў спісачны склад нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе на 2011 год. Віншуем нашых землякоў і іх трэнераў з такімі значнымі спартыўнымі дасягненнямі!
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *