Па прагрэсіўнай тэхналогіі нарыхтоўваюць кармы ў СВК “Малабераставіцкі элітгас”

Лента новостей

IMG_7093“Добрая тэхналогія”, – менавіта так пра нарыхтоўку кармоў у рулонах выказаўся Прэзідэнт у час нядаўняй рабочай паездкі па Гродзеншчыне. І сапраўды, у стрэч-плёнцы кармы найбольш захоўваюць свае спажыўныя рэчывы і потым добра забяспечваюць жывёлу энергіяй. Такая выдатная тэхналогія прыйшла да нас ад заходніх аграрных вытворцаў. Там яна выкарыстоўваецца ўжо больш за 20 гадоў. У СВК “Малабераставіцкі элітгас” сёлета спадзяюцца мець надзейны паўтарагадовы запас кармоў для далейшага эфектыўнага развіцця жывёлагадоўлі. З пачатку корманарыхтоўкі тут назапашана траў у палімерныя рулоны 817 тон па прагрэсіўных тэхналогіях. Загадчык участка Уладзімір Садаўнічы расказаў, што частыя дажджы, на якія мы так наракалі, паспрыялі таму, што каштоўная трава – люцэрна добра адрастала і дала некалькі шчодрых укосаў. Малабераставіцкія аграрыі дарма часу не трацілі і выкарысталі прыдатны шанц, каб умацаваць кармавую базу гаспадаркі. Разам з павышэннем культуры земляробства тут робяць стаўку на інтэнсіўнае развіццё жывёлагадоўлі.
Для забеспячэння належнага тэхналагічнага працэсу аграрыямі выкарыстоўваецца прэс-падборшчык “Ферабокс” і абмотчык рулонаў РПО-1410. Гаспадаркі Бераставіччыны забяспечаны эфектыўнай корманарыхтоўчай тэхнікай і маюць усе магчымасці для далейшага развіцця вытворчасці і ўмацавання свайго дабрабыту.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *