Вялікабераставіцкі яслі-сад атрымаў падарунак ад шэфаў

Лента новостей

IMG_460629 ліпеня прадстаўнікі СВП “АграМір” наведалі Вялікабераставіцкі яслі-сад, каб перадаць падарунак ад прадпрыемства – новенькі халадзільнік.
СВП “АграМір” – падшэфная гаспадарка для Вялікабераставіцкага ясляў-сада, і дзеці многіх работнікаў сельскагаспадарчага прадпрыемства наведваюць гэтую ўстанову дашкольнай адукацыі. Таму калі кіраўніцтва гаспадаркі даведалася аб тым, што ў яслях-садзе маюць патрэбу ў новым халадзільным абсталяванні, было прынята рашэнне аказаць спонсарскую дапамогу і набыць для дашкольнай установы халадзільнік.
У пятніцу, 29 ліпеня, старшыня прафкама СВП “АграМір” Ірына Навіцкая і аператар дыспетчарскай службы Юрый Дзярнейка, які выконвае абавязкі намесніка кіраўніка па ідэалагічнай рабоце, прыехалі ў яслі-сад ужо з падарункам. Загадчык Вялікабераставіцкага ясляў-сада Валянціна Болдак выказала шчырыя словы падзякі ад усіх работнікаў дашкольнай установы, выхаванцаў і іх бацькоў за такі патрэбны падарунак, за клопат аб дзецях асабіста генеральнаму дырэктару ААТ “Малочны Мір” Марыне Анікеевай, дырэктару СВП “АграМір” Ніне Лазавіцкай і ўсяму калектыву сельгаспрадпрыемства.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *