Бераставіцкія аграрыі падрыхтаваліся да жніва

Лента новостей

IMG_6476У СВК “Пархімаўцы” аграрыі добра падрыхтаваліся да жніва. Тут трэба будзе ўбраць 1175 гектараў збожжавых і зернебабовых. “Фронт работ” немалы, таму ўсе будуць працаваць у зладжанай моцнай камандзе, каб не страціць дарагі час. Насенне ў гэтым сельгаскааператыве добрае, гатункі выбраны перспектыўныя, з багатым патэнцыялам. Напрыклад, азімая пшаніца Ода, Ядвіся даюць ураджайнасць звыш 70 цэнтнераў з гектара, пры вельмі спрыяльных умовах могуць даць значна больш. Яны ўстойлівыя да спёкі, палягання, вызначаюцца належным утрыманнем бялку. З яравых культур тут сеюць авёс і ячмень. Гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні піваварных гатункаў ячменю Ксанаду, Травелер. На кармавыя мэты вельмі прыдатны Якуб. Насенны матэрыял кожны год тут якасны.
Сучасны зернесушыльны комплекс ЗСВ-30 прапушчае ў залежнасці ад вільготнасці да 30 тон збожжа ў гадзіну. Аператар Дзмітрый Бондар будзе працаваць тут трэці сезон. Ён механізатар, але ў напружаны час уборкі гэты адказны працаўнік заняты на зернесушыльным комплексе. Дзмітрый пабываў на адпаведных курсах, гаворыць, што працаваць няцяжка, таму што вельмі дапамагае аўтаматыка. Калі збожжа прывозяць з поля, спачатку яго ачышчаюць на спецыяльнай лініі. Ачышчанае зерне якасна сушыцца. На тэрыторыі сушылкі ёсць вялікі бункер для захавання, які ўмяшчае 500 тон збожжа. У сельгаскааператыве своечасова падрыхтавалі ўсе склады да прыёму новага ўраджаю. Застаецца толькі чакаць спрыяльнага сонечнага надвор’я.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *