У СВП «АграМір» рыхтуюцца да ўборкі

Лента новостей

IMG_6353Хутка загудуць магутныя камбайны, рушаць у поле, каб сабраць новы ўраджай. Дагледжаная спраўная тэхніка – гэта сапраўдны залог таго, што не будзе страчвацца дарагі час на жніве. Ва ўсіх гаспадарках зараз інтэнсіўна рыхтуюць камбайны да ўборкі.
У СВП “АграМір” мне давялося пагутарыць з маладым работнікам, прадстаўніком дынастыі аграрыяў ужо ў трэцім пакаленні. Электрагазазваршчык Ягор Ігнатовіч з гонарам расказаў, што ў гэтай гаспадарцы працавалі яго дзед і бацька, таму і ён іншага месца сабе не шукаў і пасля заканчэння Бераставіцкага ліцэя прыйшоў на працу менавіта сюды. Яму падабаюцца машынны двор, забяспечанасць сучаснай эфектыўнай тэхнікай, а таксама дружны калектыў.
Зараз акцэнт усюды робіцца на якасную падрыхтоўку ўборачнай тэхнікі. Усяго ў СВП “АграМір” 7 камбайнаў. Складанага рамонту сёлета не патрабавалася. Тэхніка ў гэтай гаспадарцы ў добрым стане. А Ягор нядаўна рамантаваў бункер камбайна GS-12, каб не было страт збожжа. Зварачныя работы ён выконвае выдатна. Вострае пільнае вока, умелыя рукі і шчырае жаданне працаваць – усё гэта ёсць у маладога стараннага работніка. Калі ён глядзіць на сучасную вытворчую тэхніку, якая хутка выйдзе на залатую ніву, дык адчувае сапраўднае маральнае задавальненне. Ягор гаворыць:
— Радуюся, што і мой уклад тут ёсць…
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *