Выпускнікі Бераставіччыны развіталіся са школай

Лента новостей

IMG_300910-11 чэрвеня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі нашага раёна прайшлі выпускныя вечары. Сёлета базавую школу закончыў 191 дзевяцікласнік, а 100 адзінаццацікласнікаў Бераставіччыны назаўсёды развіталіся са школай, каб зрабіць свае першыя крокі ў самастойнае дарослае жыццё. Прыемна, што 4 выпускнікі закончылі сярэднюю школу з залатым медалём, паспяхова пацвердзіўшы свае веды на выпускных экзаменах. Гэта Аксана Гаўрылюк і Іван Астроўскі з гімназіі аг.

Залатыя медалісты Настасся Болбат і Мікалай Прыходзька
Залатыя медалісты Настасся Болбат і Мікалай Прыходзька

IMG_2907 IMG_2908 IMG_2913 IMG_2914 IMG_2917 IMG_2960 IMG_2972 IMG_2973 IMG_2975 IMG_2978 IMG_2980 IMG_2982 IMG_2983 IMG_2987 IMG_2988 IMG_2990 IMG_2992 IMG_2993 IMG_2996 IMG_2998 IMG_3009 IMG_3011 IMG_3013 IMG_3017 IMG_3019 IMG_3024 IMG_3034Пагранічны, а таксама Настасся Болбат і Мікалай Прыходзька з Алекшыцкай сярэдняй школы. 15 выпускнікоў 9-х класаў атрымалі пасведчанні аб базавай адукацыі з адзнакай. Сярод найбольш “багатых” на выдатнікаў-дзевяцікласнікаў аказаліся гімназія аг. Пагранічны (5), Алекшыцкая СШ (3), Паплаўскі яслі-сад-базавая школа (3), Малабераставіцкая СШ (2), Вялікаэйсмантаўская СШ (1) і Канюхоўскі яслі-сад-СШ (1).
На выпускных вечарах усе выпускнікі-выдатнікі атрымалі стыпендыі раённага выканаўчага камітэта.
Выпускны баль у Алекшыцкай сярэдняй школе праходзіў 10 чэрвеня на базе Цэнтральнага дома культуры, у зале якога сабраліся настаўнікі, бацькі, шматлікія госці і, вядома ж, героі свята – выпускнікі 9-га і 11-га класаў. У гэтым годзе Алекшыцкую сярэднюю школу закончылі 10 адзінаццацікласнікаў, а базавую адукацыю атрымалі 20 дзевяцікласнікаў. Менавіта для іх у гэты вечар гучалі самыя шчырыя словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў на дарогу дарослага жыцця, а яны, такія прыгожыя і ўсхваляваныя, не шкадавалі слоў падзякі для любімых настаўнікаў і бацькоў.
Адкрыла ўрачысты вечар дырэктар школы Валянціна Паддубіцкая, якая павіншавала выпускнікоў з новым этапам іх жыцця і ўручыла ім атэстаты аб сярэдняй адукацыі. Асаблівыя словы падзякі за выдатную вучобу Валянціна Яўгеньеўна выказала залатым медалістам – Настассі Болбат і Мікалаю Прыходзьку, якім яна таксама ўручыла стыпендыі раённага выканаўчага камітэта. Шэраг адзінаццацікласнікаў былі узнагароджаны Пахвальнымі лістамі за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў, Ганаровымі граматамі за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у жыцці школы, Падзячныя пісьмы за добрае выхаванне дзяцей атрымалі і бацькі выпускнікоў.
Дакументы аб базавай адукацыі дырэктар уручыла і дзевяцікласнікам, пасведчанні аб заканчэнні базавай школы з адзнакай і стыпендыі райвыканкама атрымалі Валерыя Малецкая, Аляксей Прыходзька і Раман Пыжыў.
Працягнула ўрачысты вечар канцэртная праграма, падрыхтаваная сіламі выпускнікоў, у час якой прагучала шмат цёплых слоў для настаўнікаў, былі прадстаўлены яркія музычныя і танцавальныя нумары, а таксама кранаючыя відэафільмы аб самых запамінальных момантах школьнага жыцця.
Завяршыўся вечар традыцыйным развітальным вальсам, у якім выпускнікі кружыліся разам з бацькамі, пакідаючы самыя цёплыя ўспаміны аб сваім школьным дзяцінстве і адгортваючы новую старонку свайго жыцця.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

****Выпускнікі

IMG_2842 IMG_2843 IMG_2845 IMG_2846 IMG_2848 IMG_2849 IMG_2850 IMG_2853 IMG_2855 IMG_2858 Вялікабераставіцкай СШ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *