У Музеі Вавёркі г.п. Вялікая Бераставіца працуе выстава “Упершыню экспануецца”

Лента новостей

IMG_1428 IMG_1429 IMG_1434 IMG_1441 IMG_1444 IMG_1448 IMG_1452У Бераставіцкім музеі распачала сваю працу чарговая выстава пад назвай “Упершыню экспануецца”. На ёй прадстаўлены апошнія прадметныя здабыткі, якія з’явіліся ў музеі з пачатку года. Выстаўленыя экспанаты характарызуюцца тэматычным раздзяленнем на дзве групы: гісторыка-краязнаўчыя і прадметная. Сярод іх ёсць надзвычай цікавыя і рэдкія экспанаты, у першую чаргу звязаныя з гісторыяй Бераставіччыны з ХІІ ст. па ХХІ ст. Так, напрыклад, на выстаўцы ёсць магчымасць ўбачыць старажытныя жаночыя і мужчынскія ўпрыгожанні, прадметы нумізматыкі і фалерыстыкі розных перыядаў, фотаздымак з палявання пад Старым Дворцам, які датуецца 1895 годам, польскі ілюстраваны часопіс 1924 года, дзе змешчаны фотаздымкі разбуранага падчас Першай сусветнай вайны чыгуначнага вакзала на станцыі Бераставіца (зараз аг. Пагранічны). Іншая тэматычная частка асвятляе прадметы, звязаныя з выявамі вавёрак. З пачатку года музей узбагаціўся калекцыяй марак шматлікіх краін свету, прадметамі паўсядзённага ўжытку, створанымі ў розных тэхніках вырабу: кераміка, тэкстыль, бытавыя прыборы, дзіцячыя цацкі. Выстаўляецца даволі цікавы Французскі натуралістычны часопіс, выдадзены ў Парыжы ў 1886 годзе, тытульная старонка якога адлюстроўвае вавёрку каля гнязда драздоў. Варта адзначыць, што частка прадстаўленых прадметаў перададзена “Музею Вавёркі” ў якасці падарункаў ад жыхароў і гасцей Вялікай Бераставіцы.

Яўген Волкаў, галоўны захавальнік фондаў Музея Вявёркі г.п.В.Бераставіца



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *