Навіны культуры Бераставіччыны

Культура Лента новостей

3Творчае выпрабаванне  для юных піяністаў
Вучні Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў – пастаянныя ўдзельнікі абласнога адкрытага конкурсу “Новыя імёны”, які штогод праводзіцца ўпраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжам з мэтай садзейнічання прафесійнай арыентацыі здольных вучняў школ мастацтваў вобласці. Сёлета сваё выканальніцкае майстэрства дэманстравалі юныя піяністы Дар’я Гудач (3 клас, настаўніца Алена Цівунчык) і Ульяна Сулаўка (2 клас, настаўніца Галіна Архіпава). На творчым шляху дзяўчынак гэта іх першая важная прыступка і выдатная магчымасць праверыць свае музычныя здольнасці і вытрымку.

 

Трэцяе месца на конкурсе “Іграй, мой баян!”
1 2У Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы адбыўся заключны этап традыцыйнага абласнога фестывалю-конкурсу «Іграй, мой баян!». Удзел у ім прынялі больш за 100 юных музыкантаў Гродзеншчыны, а таксама Брэсцкай вобласці. Бераставіччыну прадстаўлялі вучань 2-га класа акардэона Максім Агнеўскі (настаўніца Вольга Друмя), вучань 4-га класа баяна Максім Будніцкі і вучаніца 7-га класа баяна Караліна Ігнатовіч (настаўніца Таццяна Курстак), вучань 4-га класа баяна Аляксандр Гутоўскі (настаўніца Галіна Журко) і вучань 3-га класа баяна Дзяніс Канасушка (настаўніца Данута Барташэвіч). Бераставіцкія музыканты паказалі сябе дастойна. А баяніст Аляксандр Гутоўскі сярод канкурсантаў малодшай групы заняў трэцяе месца. Граматай за паспяховае выступленне ўзнагароджаны таксама Максім Будніцкі.

 

 

Балалаечніца  Аляксандра Андрэева – у ліку прызёраў  конкурса імя Горскага
4На базе Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа прайшоў 22 адкрыты абласны конкурс імя Канстанціна Горскага. У гэтым годзе конкурс праходзіў у рамках спецыяльнасці «інструменты народнага аркестра» ў чатырох намінацыях: «цымбалы», «домра», «гітара», «балалайка». У конкурсе прынялі ўдзел больш за 170 юных музыкантаў, прычым не толькі з Гродзенскай вобласці, але і з Івацэвічаў, Паставаў, Жодзіна.
У намінацыі «балалайка» ў конкурсе ўдзель­нічала вучаніца 7-га класа Пагранічнага філіяла Бераставіцкай ДШМ Аляксандра Андрэева (настаўніца Вольга Купрыянава, канцэртмайстар Таццяна Сідаровіч). Аляксандра выступіла паспяхова, за што і атрымала Дыплом III ступені.

“Мінск  тэатральны”
Надоўга запомніцца вучаніцам алекшыцкага класа Эйсмантаўскага філіяла Бераставіцкай ДШМ нядаўная паездка ў г.Мінск. На чале з загадчыцай філіяла Святланай Коўшык дзяўчынкі прынялі ўдзел у экскурсіі «Мінск тэатральны», у час якой наведалі Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь і паглядзелі пастаноўку балета Арама Хачатурана “Спартак”. Выступленне прафесійных артыстаў – танцоўшчыкаў і музыкантаў – пакінула ў школьніц назабыўнае ўражанне.

 

Канцэрт духавікоў у Зэльве
Напрыканцы сакавіка ўзорны эстрадна-інструментальны ансамбль «Tutti» Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Вадзім Антоненка) пабываў у гасцях у Зэльвенскай дзіцячай школе мастацтваў. Праграма выступлення духавікоў складалася з папулярных эстрадна-джазавых твораў. Канцэрт бераставіцкіх музыкантаў падарыў зэльвенскім слухачам добры настрой і зарад пазітыву. Творчая паездка інструментальнага ансамбля адбылася ў рамках супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж установамі культуры вобласці.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *