Акцёры народнага тэатра “Магія ігры” сыгралі спектакль «Аліса ў Краіне цудаў»

Культура Лента новостей

1 2 3 4 5 6 7 8 10 11 12 14 15 16 17 20У сераду, 30 сакавіка, на сцэне Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбылася пастаноўка спек­такля “Аліса ў Краіне Цудаў” па матывах аднайменнай казкі Льюіса Кэрала. Акцёры народнага тэатра “Магія ігры” прысвяцілі выступленне Міжнароднаму дню тэатра, які нядаўна адзначаўся.
– Нашы гледачы – садкоўцы старэйшых груп, вучні 4-6-х класаў Вялікабераставіцкай СШ і выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, – расказвае рэжысёр народнага тэатра “Магія ігры” Марына Хаменя. – Магчыма, для самых маленькіх нашых гледачоў, змест спектакля аказаўся крыху складаным для ўспрымання, аднак дзеці рэагавалі на тыя ці іншыя сцэны з поўным разуменнем і цікавасцю.
Яркія касцюмы герояў, светлавыя і гукавыя эфекты, прыгожыя дэкарацыі і грым акцёраў і, безумоўна, іх эмацыянальная ігра зрабілі сваю справу: юным гледачам казка спадабалася.
Ідэя пастаноўкі нарадзілася ў Марыны Рычардаўны даўно, пасля выхаду ў 2010 годзе кінафільма па матывах гэтай сусветна вядомай казкі з узелам папулярнага акцёра Джоні Дэпа.
Над сцэнарыем прыйшлося папрацаваць: адаптаваць ролі герояў з улікам узросту гледачоў і працягласці пастаноўкі, традыцыйна ўключыць у праграму выступлення гульні і кантакт з залай.
– Спектакль – гэта заўсёды камандная работа, – гаворыць Марына Рычардаўна, якая, дарэчы, выступіла і ў ролі Чырвонай Каралевы. – Над пастаноўкай таксама працавалі мастак-пастаноўшчык Ксенія Андрэева – яна ж сыграла ролю Алісы, мастак-афарміцель дэкарацый і мастак па грыму Алег Плікус, касцюмер Надзея Дрыц (частку касцюмаў акцёры зрабілі самі), гукааператар Андрэй Стрыжакоў, светлавое афармленне – Юрый Заяц.
У пастаноўцы былі занятыя Таццяна Панасюк (Чеширский кот), Сяргей Хілюта (Валет), Яўген Красноўскі (Шляпник), Алена Бурая (Кролик), Таццяна Васеха (Мышка), Алена Міхалевіч (Гусеница, Бабочка), Юлія Атрушкевіч (Белая Королева), Дзмітрый Ярмаловіч (Бармаглот).
Плануецца, што артысты выступяць са спектаклем і ў школах раёна.

Юныя акцёры адзначылі
свята
Удзельнікі ўзорнага маладзёжнага тэатральнага калектыву “Сонейка” (кіраўнік Любоў Валейка) філіяла па культуры і дасугавай дзейнасці аг.М.Бераставіца Міжнародны дзень тэатра адзна­чылі музычным спектаклем па матывах твора Валерыя Цыбіна “Прыгоды Шарыка і Мурзіка”, які паказалі юныя артысты малодшай групы. Прадоўжыўся дзень гульнявой праграмай, разважаннямі на тэму тэатра, імправізацыяй і … “салодкім сталом” з дыскатэкай.
Адкрыты ўрок акцёрскага майстэрства
Кіраўнік гуртка акцёрскага майстэрства “Балаганчык” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Аляксандра Каравай правяла адкрыты ўрок па тэме “Дзеянне як аснова сцэнічнага мастацтва”. Урок быў пабудаваны па сістэме Станіслаўскага (эцюдным метадам работы). Гурткоўцы і госці сустрэчы знаёміліся з рознымі відамі сцэнічнага дзеяння, фізічнага і псіхічнага, замацоўваючы веды паказам эцюдаў. Напрыканцы ўрока адбылася гутарка аб гісторыі стварэння першых тэатраў, першых драматургах. Свае ўражанні ад пачутага і ўбачанага дзеці ўвасобілі ў малюнках.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *