Вучні мастацкага аддзялення Бераставіцкай ДШМ прынялі ўдзел у рэгіянальным конкурсе па выяўленчаму мастацтву

Культура Лента новостей

2 3 5 9У мінулую суботу, 19 сакавіка, вучні мастацкага аддзялення Бераставіцкай ДШМ прынялі ўдзел у рэгіянальным конкурсе па выяўленчаму мастацтву, наладжаным Ваўкавыскім педкаледжам сярод навучэнцаў 8-10 класаў устаноў адукацыі, мастацкіх школ і дзіцячых школ мастацтваў.
– Юныя мастакі дэманстравалі свае творчыя здольнасці ў намінацыі “графіка”, – расказавае настаўнік мастацкіх дысцыплін Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Втарушын. – Канкурсанты павінны былі намаляваць нацюрморт за 4 астранамічныя гадзіны, што, дарэчы, нагадвае ўмовы экзамена. Нашы ўдзельнікі Ілля Матысік, Марыя Кіган і Валерый Цярэшка (на здымку) спаборнічалі з юнымі мастакамі з Ваўкавыска, Свіслачы, Мастоў, Зэльвы, Краснасельскага, Івацэвічаў і іншых населеных пунктаў. І гэты своеасаблівы экзамен па малюнку, лічу, вытрымалі задавальняюча.
Бераставіцкія юныя мастакі ўзнагароджаны дыпломамі ўдзельнікаў конкурсу і падарункамі. Андрэй Францавіч атрымаў асабістую падзяку ад членаў журы за якасную падрыхтоўку вучняў.
У вольны час навучэнцы разам з настаўнікам наведалі персанальную выставу акварэльнага жывапісу мастака, выкладчыка Ваўкавыскага педкаледжа, члена Саюза мастакоў Беларусі Вікенція Ражко.
Святлана Ганчарова

Фота з архіву Бераставіцкай ДШМ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *