Свята Нараджэння Хрыстова—гэта свята жыцця!

Лента новостей

“Я абвяшчаю вам вялікую радасць,
якая будзе ўсім людзям:
бо нарадзіўся вам
у горадзе Давідавым Збавіцель,
які ёсць Хрыстос Гасподзь” (Лк.2:10-11).

Узлюбленыя ў Хрысце Госпаду браты і сёстры!
Віншуем вас з вялікім міразбавіцельным святам Нараджэння Хрыстова і Новым, 2011 годам. Няхай дасць наш Гасподзь Сваю міласць, выратуе і захавае Ён усіх у зямным вандраванні і ўдастоіць радасці зносін з Ім у жыцці будучага веку. І няхай мір і любоў, прынесеныя на зямлю Божым Сынам, увойдуць у кожны дом, у кожную сям’ю і прабываюць на вякі. Хрыстос Збавіцель, чыё нараджэнне мы сёння славім, няхай абараняе нас ва ўсе дні нашага зямнога жыцця. І няхай ніякае гора, ніякі смутак, ніякая зямная страта не азмрочаць у нашых сэрцах гэтай радасці, таму што сёлетняе свята Нараджэння Хрыстова—гэта свята жыцця!
Святары
Бераставіцкага благачыння



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *