“Інавацыі – гэта вельмі цікава”

Лента новостей

IMG_2975— На традыцыйнай штогадовай вучобе кадраў аграрыяў пабываць было вельмі цікава, — гаворыць начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Аляксандр Курыла.
Ён вельмі станоўча выказаўся пра нядаўнюю вучобу ў Гродзенскім дзяр­жаўным аграрным універсітэце, які трымае сваю марку і зацікаўлены ў далейшым развіцці вытворчасці. Тут клапоцяцца пра павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў сельгаскааператываў і ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў. На працягу тыдня спецыялістам чыталі лекцыі, праводзіліся прэзентацыі, былі і практычныя заняткі.
— Нам прадставілі змястоўную сучасную інфармацыю пра новае ў галіне земляробства, — адзначыў Аляксандр Васільевіч. — Гутарка вялася пра перспектыўныя гатункі сельскагаспадарчых культур, інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання раслін, павышэнне культуры земляробства. Кожны спецыяліст даведаўся нешта карыснае для сябе. Мы працавалі з электронным мікраскопам, нам паказвалі слайды і відэаматэрыялы. Інавацыі – гэта вельмі цікава. Нам расказалі, як здабыткі прагрэсу з аддачай служаць чалавеку ў сённяшняй аграрнай вытворчасці. Напрыклад, у Германіі ўжо выкарыстоўваецца лазер для кантролю за якасцю жніва, а камбайн у перспектыве ўжо можа працаваць з дапамогай разумнага “электроннага камбайнера”.
Сапраўды, нам даводзілася ўжо чуць пра цудоўныя даільныя робаты, да якіх кароўка ахвотна ідзе сама, аўтамабілі будучага без вадзіцеля… Далейшая эфектыўная мадэрнізацыя магчымая ў сельскай гаспадарцы. Нашы аграрыі гавораць: “Калі мы не можам пераняць усё, дык нешта мы ўсё ж можам”, і гэта таксама добра. Галоўнае – не стаяць на месцы, прыкладваць намаганні для дынамічнага развіцця такой важнай для ўсіх нас вытворчасці.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *